Ян Павел ІІ стаў апекуном Сусветных Дзён Моладзі ў Мадрыдзе
Папа Ян Павел ІІ стаў
апекуном Сусветных Дзён Моладзі ў Мадрыдзе. Аб гэтым паведаміў старшыня Папскай рады
па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка. На днях у Іспаніі прайшла падрыхтоўчая
сустрэча прадстаўнікоў 84 краін свету да гэтага вялікага мерапрыемства.
Кардынал
Рылка сказаў, што Ян Павел ІІ заўсёды лічыў сябе “сябрам моладзі” і выказаў радасць
з таго, што мог перадаць лэлегатам сустрэчы навіну аб тым, што польскі Папа стаў апекуном
Сусветных Дней Моладзі ў Мадрыдзе.
Біскуп Чэзар Франко, генеральны каардынатар
сёлетніх Дней Моладзі сказаў, што папа Ян Павел ІІ далучаецца такім чынам да шэрагу
іспанкіх святых, нябесных апекуноў гэтай падзеі.
Мяркуецца, што ў Мадрыд прыедзе
каля 2 мільёнаў маладых людзей, чвэрць епіскапату свету і больш за 5 тысяч журналістаў.