2011-01-19 11:30:18

У Нігерыі менш чым за месяц забіта сто хрысціянаў


RealAudioMP3 Каля 100 чалавек, пераважна хрысціяне, забітыя ў г. Джос і яго наваколлі ад пачатку святаў Божага Нараджэння. Хрысціяне Нігерыі асцерагаюцца рэлігійнай вайны. У "Асацыяцыі хрысціянаў Нігерыі" лічаць, што міжрэлігійныя сутыкненні выгадныя палітыкам, піша рэсурс KATHweb. Беспарадкі ў Нігерыі працягваюцца ўжо 3 тыдні. Забіта больш за 100 чалавек, пераважна хрысціяне. Часцей за ўсё сутыкненні хрысціянаў з мусульманамі адбываюцца ў цэнтральнай частцы краіны ў раёне Джос і на паўночным усходзе - у федэрацыі Борна.

Старшыня "Асацыяцыі хрысціянаў Нігерыі" (Christian Association of Nigeria) Аво Орытседжафор лічыць, што палітыкі маглі б не дапусціць так працяглых беспарадкаў. Ён выказаў здагадку, што некаторым палітычным дзеячам краіны выгадныя міжрэлігійныя канфлікты. У красавіку ў Нігерыі адбудуцца ўсеагульныя выбары. На думку старшыні асацыяцыі, палітыкі самі часам распальваюць варожасць паміж мусульманамі і хрысціянамі, жадаючы знішчыць праціўнікаў або зарабіць сабе рэйтынг.







All the contents on this site are copyrighted ©.