Не спыняецца крытыка
ў бок кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза за апублікаванне вучнёўскага каляндара, у якім
не былі пазначаны хрысціянскія святы, нават такія як: Божае Нараджэнне і Вялікдзень.
Еўрапейская
Арганізацыя Кольпінга, якая дзейнічае ў 13 еўрапейскіх краінах, заяўляе аб непрымальнасці
школьнага календара, які не змяшчае хрысціянскіх святаў, у той час, калі ў ім прысутнічаюць
святы іншых рэлігій: індуісцкай, мусульманскай, яўрэйскай і нават рэлігіі Сікхаў.
З пытаннем, чаму так адбылося, яшчэ ў мінулым годзе да Еўрапейскага Саюза
звярнулася Камісія Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці. У студзені камісар Даллі,
адказны за каляндар, папрасіў прабачэння за інцыдэнт краіны Еўрапейскага Саюза і запэўніў,
што прычыны гэтай памылкі будуць растлумачаны ў бліжэйшы час