2011-01-18 14:00:42

Пачаўся Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў


RealAudioMP3 У аўторак, 18 студзеня пачаўся Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў, тэмай якога з’яўляюцца словы Дзеяў Апосталаў: “Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам” (пар. Дз 2, 42). Тыдзень нагадвае аб неабходнасці аднаўлення адзінства паміж усімі паслядоўнікамі Хрыста і прапануе штодзённыя малітвы пакаяння, просьбы, праслаўлення і падзякі.

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў упершыню прайшоў у 1908 годзе ў Нью-Ёрку па ініцыятыве айца Пола Уотсана, які выбраў дату святкавання паміж святам Катэдры Святога Пятра і навяртаннем св. Паўла, Апосталаў і настаўнікаў прымірэння ў адзіным Целе Хрыста.

У гэтым годзе тэксты Тыдня былі падрыхтаваныя Касцёламі Іерусаліма і звяртаюць увагу на дары Духа Святога для першай супольнасці, якая трывала ў цвёрдай веры і адзінтве, нягледзячы на ўнутраныя і вонкавыя цяжкасці. Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў “прапануе шлях веры, які пачынаецца з разумення кантэксту ерусалімскага Касцёла як маці, які цвёрды ў сваім адважным сведчанні праўды: сведчанні людзей рознага паходжання, ад якіх надалей чэрпаюць сілу і святло шматлікія хрысціянскія традыцыі прысутныя сёння ў Святым Горадзе. Крыніцай еднасці з’яўляецца Слова Божае, якое дадзена дзякуючы навучанню Апосталаў, і якое запрашае да ўзаемнай любові ў вернасці Касцёлу, адзіннаму Целу Хрыста

Другім элементам еднасці з’яўляецца агульнасць духоўных і матарыяльных каштоўнасцяў, якая яшчэ больш праяўляецца ў трэцім элеменце, ламанні хлеба, сувязі адзінства і надзеі ў агульным шуканні справядлівасці і міру для ўсіх. Чацьвёртым элементам Тыдня з’яўляецца малітва, якая пастаянна сілкуецца малітвай Езуса аб адзінстве, аб чым сведчыць 17 раздзел Евангелля святога Яна. Праз моцныя повязі адзінства, Касцёл абвяшчае сваю веру ва ўваскрасенне і жыве ў паўнаце свайго паклікання быць знакам і прыладай прымірэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.