Патрыярх Кірыл прапануе меры па скарачэнні колькасці абортаў
Патрыярх Маскоўскі
і ўсяе Русі Кірыл накіраваў кіраўніцтву Расіі прапановы у вобласці процідзеяння абортам.
Патрыярх заклікаў прыняць ведамасную інструкцыю Міністэрства аховы здароўя "якая ставіць
перад урачом у якасці прыярытэтнай задачу па захаванні цяжарнасці і забараняе медычныя
ініцыятывы па яе перапыненні", паведамляе афіцыйны сайт Маскоўскага патрыярхата.
Кіраўнік
РПЦ таксама заклікаў увесці ў практыку медыцынскіх устаноў па прыкладу развітых замежных
краін абавязковы двухтыднёвы перыяд чакання пасля афармлення "інфармаванай згоды"
- дакумента, які жанчына падпісвае перад здзяйсьненьнем аборту. Патрыярх Кірыл
выступіў таксама за стварэнне сеткі прытулкаў для адзінокіх маці, якія апынуліся ў
цяжкай жыццёвай сітуацыі, а пры кожным раддоме - цэнтраў крызіснай цяжарнасці з удзелам
псіхолага і прадстаўнікоў традыцыйных рэлігій, куды б накіроўвалі для гутаркі жанчын,
якія пажадалі перапыніць цяжарнасць.
Патрыярх выказаўся за тое, каб вывесці
аперацыі па перапынення цяжарнасці з сістэмы медыцынскага страхавання, выключыць здзяйсненне
абортаў на сродкі падаткаплацельшчыкаў. У вобласці падтрымкі шматдзетнай сям'і Патрыярх
Кірыл лічыць неабходным прыраўняць працу маці па выхаванню дзяцей да грамадска карыснай
працы, усталяваўшы, у прыватнасці, дапамогу па шматдзетнасці.
Патрыярх заклікаў
сфармулаваць у якасці прыярытэтнай для органаў апекі задачу захавання сям'і, прааналізаваць
работу органаў апекі, асабліва выпадкі іх "неабгрунтаванага і валюнтарысцкага ўмяшання
ва ўнутраныя справы сям'і", строга мінімізаваць і выразна прапісаць у заканадаўстве
ўмовы, пры якіх магчыма пазасудовае адабранне дзяцей з сям'і.