2011-01-18 17:39:50

"Homo caritatis" Экалогія ў энцыкліцы Бэнэдыкта XVI "Caritas in veritate"


Дарагія сябры, у сённяшняй праграме мы працягнем размаўляць аб сацыяльнай энцыкліцы Святога Айца Бэнэдыкта XVI “Caritas in veritate”(“Любоў у праўдзе”). Нагадаю вам, што гэтая энцыкліка з’явілася ў разгар сусветнага эканамічнага крызісу ў чэрвені 2009 года. У мінулай праграме мы размаўлялі аб бачанні Пантыфікам ролі эканомікі ў чалавечым жыцці, аб тым, што ў эканамічныя адносіны павінны увайсці паняцці дару, братэрства, бескарыснасці і любові. Тады эканоміка пачаные служыць чалавеку, а не толькі задавальняе ягоную прагу прыбытку. Эгаізм, які ляжыць у карані эканамічнага крызісу, паклаў пачатак і шматлікім іншым праблемам, сярод якіх не з’яўляецца выключэннем і праблема экалогіі. У сённяшняй праграме прапаную пазнаёміцца з гэтай тэмай бліжэй.

Эканамічны крызіс які паразіў увесь свет паспрыяў распаўсюджванню сацыяльнай нестабільнасці. Сваёй энцыклікай Бэнэдыкт XVI заклікаў убачыць у фундаменце гэтай сітуацыі менавіта эгаістычную і матэрыялістычную ментальнасць.

Як прарокі жыцця, мы павінны сведчыць аб тым, што ў выкарыстанні прыродных рэсурсаў не павінны дамінаваць інтарэсы пэўных эканамічных груп, якія нерацыянальна знішчаюць крыніцы жыцця, абкрадаюць цэлыя народы і ўсё чалавецтва. Трэба быць свядомымі, што будучыя пакаленні маюць права атрымаць гэтую планету у такім выглядзе, у якім мы яе атрымалі.

Бог даў акружаючае асяроддзе ўсім, a карыстанне ім з’яўляецца для нас адказнасцю перад беднымі, будучымі пакаленнямі i ўсім чалавецтвам. Як вернікі мы павінны ўспрымаць прыроду як цудоўны плён творчай дзейнасці Бога, якім чалавек можа адказна карыстацца, каб задаволіць свае слушныя патрэбы – матэрыяльныя i нематэрыяльныя – з захаваннем унутранай раўнавагі самога стварэння.

Па-першае, мы павінны быць свядомымі, што гэта Бог даў нам гэтыя цудоўныя плёны сваёй дзейнасці - прыроду і акрыжаючае асяроддзе ў карыстанне. Бог вызначыў яе унутраныя законы, ствыраў яе разважаючы аб тым, каб прырода служыла нам. Таму карыстаючыся прыродай, яе дарамі, Папа заклікае мець адказнасць нават перад будучымі пакаленнямі – каб і яны маглі годна жыць на гэтай зямлі і карыстацца яе дарамі.

Спосабы ўспрыняцця чалавекам прыроднага асяроддзя уплываюць на тое, як ён успрымае самога сябе, і наадварот. Сёння, калі дамінуе спажывецкая ментальнасць існуе пагроза для ўсяго жывога, нават для чалавека самаго, кажа Папа. Гэта выклік для сучаснага грамадства, каб яно сур’ёзна перагледзела свой стыль жыцця. Святы Айцец заклікае да таго, каб было штосці накшталт адпаведна зразуметай чалавечай экалогіі. Дэградацыя натуры сцісла звязана з культурай, якая фарміруе чалавечае суіснаванне: калі ў грамадстве захоўваецца «чалавечая экалогія», экалогія навакольнага асяроддзя таксама мае з гэтага карысць. Як чалавечыя цноты з’яднаныя паміж сабою так, што аслабленне адной пагражае таксама іншым, так і экалагічная сістэма абапіраецца на шанаванні праекта, які датычыць здаровага суіснавання ў грамадстве і добрага стаўлення да прыроды. Для аховы прыроды недастаткова дзеянняў, якія абуджаюць або стрымліваюць гаспадарку, недастаткова нават адпаведнага настаўлення. Гэта важныя прылады, але галоўнай праблемай з’яўляецца цэласная маральная пастава грамадства. Калі не захоўваюцца правы на жыццё і на натуральную смерць, калі робіцца штучным зачацце, цяжарнасць, нараджэнне чалавека, калі чалавечыя эмбрыѐны аддаюцца для даследаванняў, паўсюдная свядомасць губляе паняцце чалавечай экалогіі, a разам з ім паняцце экалогіі навакольнага асяроддзя. Недарэчна заклікаць новыя пакаленні да шанавання прыроднага асяроддзя, калі ў той жа час выхаванне i заканадаўства не дапамагаюць ім шанаваць саміх сябе. Кніга прыроды – адна і непадзельная у тым, што датычыць асяроддзя, а таксама сферы жыцця, сексуальнасці, сужэнства, сям’і і грамадскіх адносінаў, адным словам у сферы інтэгральнага чалавечага развіцця. Нашыя абавязкі адносна асяроддзя лучацца з абавязкамі, якія маем адносна самой асобы, а таксама адносна іншых. Нельга змушаць да адных абавязкаў, парушаючы другія. Гэта сур’ёзная супярэчнасць сённяшняга менталітэту і практыкі, якая прыніжае асобу, разбурае навакольнае асяроддзе і прычыняе шкоду грамадству.

Дарагія сябры, гэта асноўная думка Пантыфіка якая тычыцца экалогіі акружаючага асяродзя і чалавечай экалогіі, якія, як бачна, вельмі сцісла звязаны паміж сабой. Сёння мы заканчваем цыкл праграм прысвечаных аналізу сацыяльных энцыклік Рымскіх Пантыфікаў. У наступны аўторак, мы пачнем размову аб Кампендыуме сацыяльнага навучання Касцёла.

Пахвалёны Езус Хрыстус!








All the contents on this site are copyrighted ©.