2011-01-17 12:05:43

Рым: актыўная падрыхтоўка да беатыфікацыі Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 У Рыме пачаліся актыўныя арганізацыйныя працы па падрыхтоўцы горада да бяспечнага прыняцця падчас беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, як прагназуецца, 2 мільёнаў пілігрымаў. Улады працуюць у цесным супрацоўніцтве з Апостальскай Сталіцай. "Арганізатары чэрпаюць з бясцэннага вопыту, здабытага падчас пахавання папы Яна Паўла II", - падкрэсліў дырэктар рымскай Грамадзянскай абароны Тамазо Профэта.

Ужо мабілізавана 12 тыс. валанцёраў. Палова з іх паходзіць з рэгіёну Лацыё, іншыя прыбудуць з усёй Італіі. Каля вялікай кальцавой дарогі Рыма рытуюцца паркоўкі для аўтобусаў з пілігрымамі. Яны не будуць мець магчымасці ўехаць у горад. Усёй аперацыяй будзе кіраваць прэфектура паліцыі. Яна будзе каардынаваць супрацоўніцтва ў розных сектарах, такіх як, на прыклад, медыцынская служба. У непасрэднай блізкасці да Ватыкану паўстане некалькі палявых шпіталёў. Па ўсім горадзе, а таксама на пад'язных шляхах да Рыму будуць адкрыты інфармацыйныя цэнтры. Дакладныя лагістычныя дэталі павінны быць абвешчаны на працягу некалькіх тыдняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.