2011-01-17 11:50:08

Першая гадавіна візіту Бэнэдыкта ХVI у рымскую сінагогу


RealAudioMP3 Сёння, 17 студзеня, першая гадавіна візіту папы Бэнэдыкта ХVI у Рымскую Сінагогу. Амаль 25 гадоў таму, 13 красавіка 1986 года, Ян Павел ІІ стаў першым Наступнікам Пятра, які наведаў сінагогу. Ён наведаў менавіта рымскую сінагогу, якая называецца таксама “Большай Святыняй”. Гэтую традыцыю падтрымаў Бэнэдыкт ХVI. Дакладна год таму ён знаходзіўся там з візітам. Гэта быў трэці візіт Папы Ратцынгера ў яўрэйскі храм: першы раз ён наведаў сінагогу 19 жніўня 2005 г. e Кёльне (Германія), а затым 18 красавіка 2008 г. у “Парк Іст” у Нью-Ёрку (ЗША).

На сучасную гісторыю адносін Пантыфікаў з рымскай яўрэйскай супольнасцю значна паўплываў папа Ян ХХІІІ. Гэта ён зрабіў жэст вялікага значэння да тых, якіх пазней Ян Павел ІІ назаве “Улюбленымі братамі.... старэйшымі братамі”. Галоўны Рабін Рыма, Эліё Тоафф у сваёй аўтабіяграфіі апісаў гісторыю, калі ў 1959 годзе, Ян ХХІІІ загадаў затрымаць папскі картэж на рымскай вуліцы Люнготэвэррэ (вуліца на якой знаходзіцца рымская сінагога), каб благаславіць яўрэяў, якія ў суботу выходзілі з сінагогі. Гэта быў жэст, які выклікаў вялікі энтузіязм усіх прысутных. Яны пляскалі ў далоні і віталі Папу. Упершыню Рымскі Пантыфік благаславіў яўрэяў.

Ян Павел ІІ часта ўзгадваў гісторыю, якая яго вельмі ўзрушыла: “Мне тады было вядома, - расказваў Папа - што галоўны рабін, у ноч напярэдадні смерці папы Яна ХХІІІ не сароміўся прыйсці на Плошчу св. Пятра ў суправаджэнні групы веруючых яўрэяў, каб памаліцца і чуваць разам з натоўпамі католікаў і іншых хрысціянаў, каб паказаць спакойна але вельмі эфектыўна сведчанне велічы душы гэтага Пантыфіка, які быў адкрыты для ўсіх без выключэння, у прыватнасці, да братоў яўрэяў”.
Першая асабістая сустрэча самаго Яна Паўла ІІ і галоўнага рабіна Эліё Тоаффа адбылася 8 лютага 1981 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.