2011-01-17 14:10:42

Папа сустрэўся з прадстаўнікамі Польскага Папскага Касцёльнага Інстытута ў Рыме


RealAudioMP3 17 студзеня, у першай палове дня Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з членамі Польскага Папскага Касцёльнага Інстытута, які мае сваю сядзібу ў Рыме.

На пачатку сваёй прамовы Святы Айцец нагадаў гісторыю гэтага Інстытута. Яго пачаткі сягаюць св. Юзафа Себасціяна Пэльчара, калі ў 1909 годзе ён пачаў хадайнічаць аб яго заснаванні. Дзейнасць інстытута пачалася 13 лістапада 1910 года. “Святкаванне сотай гадавіны яго заснавання - сказаў Бэнэдыкт ХVI,- з’яўляецца важным напамінам аб удзячнай памяці аб тых, хто даў яму пачатак. Напамінам да адказнасці, каб і сёння, у змененых умовах несці наперад першапачатковыя мэты інстытута, менавіта, каб стварыць польскім святарам спрыяльныя ўмовы для вучобы і будаваць братэрскія сувязі ў працэсе іх адукацыі ў Вечным Горадзе.”

Папа заахвоціў сабраных, каб былі “жывымі каменнямі”, важнай часткай гісторыі. Яна патрабуе сёння асабістага, выразнага адказу і шчодрага ўнёску “так як некалі рабіў падчас Другога Ватыканскага Сабору Прымас Польшчы, кардынал Стэфан Вышынскі, які менавіта ў Польскім Інстытуце меў магчымасць падрыхтавацца да Тысячагоддзя Хросту Польшчы і напісаць гістрычнае Пасланне польскіх біскупаў да нямецкіх, якое змяшчала словы: “прабачаем і просім прабачэння”.

Далей Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што Касцёл мае патрэбу ў добра падрыхтаваных святарах, поўных мудрасці, якая найглыбей асягаецца ў сяброўстве з Езусам. “Пошук праўды, для вас святароў, што жывеце ў гэтым унікальным рымскім вопыце - звярнуўся Святы Айцец да прысутных,- стымулюецца і ўзбагачаецца блізкасцю Апостальскакй Сталіцы, кампетэнцыяй якой з’яўляецца асаблівая і паўсюдная паслуга каталіцкай супольнасці ў праўдзе і любові”.

Папа адзначыў, што працягванне адносін з Пятром у самым сэрцы Касцёла азначае прызнаць, што яны з’яўляюцца часткай яго гісторыі. “Любоў і адданасць Святому Пятру няхай натхняе вас да высакароднага служэння супольнасці цэлага Касцёла і Мясцоваму Касцёлу, каб, як вялікая сям’я, усе змаглі навучыцца распазнаваць у Езусе шлях, праўду і жыццё, аблічча міласэрнага Айца, які жадае, каб ні адзін з яго сыноў не загінуў”- сказаў Святы Айцец да прадстаўнікоў Польскага Папскага Касцёльнага Інстытута.







All the contents on this site are copyrighted ©.