2011-01-17 14:00:50

Пакістан небяспечны для хрысціянаў


RealAudioMP3 Чарговы выпадак рэлігійнай нецярпімасці ў Пакістане. Дзве хрысціянкі былі збітыя да страты прытомнасці групай мусульманаў. Паліцыя не ўмяшалася ў інцыдэнт.

Жанчыны пасварыліся са сваёй сяброўкай мусульманкай. Апошняя ў адплату, абвінаваціла іх у абразе Магамета, правакуючы бурную рэакцыю натоўпу. Асцерагаючыся далейшых наступстваў жанчын схаваліся з сем'ямі ў добра забяспечаным месцы.

У Пакістане не паменшыўся ціск мусульманскіх фундаменталісцкіх колаў на ўрад. Яны выступаюць супраць любых зменаў закону аб блюзнерстве. Пасля пятнічнай малітвы ў мячэцях па вуліцах некалькіх гарадоў прайшлі дэманстрацыі ў знак пратэсту супраць папы Бэнэдыкта XVI. Словы Папы, які заклікаў да адмены гэтага закону, былі названыя "ударам у сэрца мусульманаў". 30 студзеня фундаменталісты абвясцілі агульнанацыянальны марш пратэсту. Яго арганізатары аб'явілі, што "дакажуць ўраду, што не варта гуляць на пачуццях мусульманаў".







All the contents on this site are copyrighted ©.