2011-01-15 14:10:17

Кардынал Бэртонэ нагадаў пра цесную сувязь паміж правам і мараллю


RealAudioMP3 На маральныя прынцыпы права звярнуў увагу падчас інаўгурацыі судовага года Трыбуналу дзяржавы Ватыкан кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы ў сваёй гаміліі падчас св. Імшы з гэтай нагоды падкрэсліў, што вяршэнства закона патрабуе адкрыцця пазітыўнага і вызваленчага маральнага права і яго ўплыву на грамадскае жыццё.

Кард. Бэртонэ адзначыў, што асноўнай прычынай беззаконня з'яўляецца адсутнасць сувязі паміж маралллю і ісцінай. Маральнасць нясе адказнасць за стымуляванне і падтрыманне нормаў. Адначасова кардынал Дзяржсакратар адзначыў, што маральнасць павінна зыходзіць з праўды, замацаванай у сэрцы кожнага чалавека, якая з'яўляецца крытэрыем дабра і зла. У адваротным выпадку, мы ўпадаем у маральны суб'ектывізм, крытэрыем якога з'яўляецца сама чалавечая асоба і яе абсалютная свабода ў вызначэнні межаў у тым, што з'яўляецца прымальным, і тым, што такое дабро і зло. "Такі падыход, які прыпісвае чалавечай асобе абсалютную свабоду, цалкам супярэчыць Божаму плану", - адзначыў кардынал.

Бліжэйшы супрацоўнік папы Бэнэдыкта XVI падкрэсліў, што маральны закон, на самой справе, не супярэчыць чалавечай асобе і яе патрэбам, а служыць ёй, таму што дапамагае пазбегнуць унутранага разрыву паміж найглыбейшай ісцінай, замацаванай у сэрцы Богам і канкрэтнымі паводзінамі на працягу ўсяго жыцця. У гэтым кантэксце кардынал Бэртонэ адзначыў задачу хрысціянскай супольнасці, якая створана для навучання выконванню Божага права і запаведзяў. Ён адзначыў, што спасылка на Касцёл сёння жывая і моцная, таму што прызнаецца яго здольнасць і кампетэнтнасць у пропаведзі слова падбадзёрвання і надзеі.







All the contents on this site are copyrighted ©.