Кардынал Амато: беатыфікацыйная справа Яна Паўла II была праведзена вельмі дакладна
Працэс беатыфікацыі
Яна Паўла II быў праведзены асабліва дакладна, каб пазбегнуць якіх-небудзь сумненняў
і цяжкасцяў, - сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынал Анджэла
Амато.
Ён нагадаў, што 9 мая 2005 года, Бэнэдыкт XVI зацвердзіў у выпадку Яна
Паўла II выключэнне з правілаў, якія патрабуюць тэрміну 5 гадоў з дня смерці чалавека
для распачацця працэсу яго беатыфікацыі, і загадаў распачаць працэдуру неадкладна.
Сам працэс таксама праходзіў дастаткова хутка.
"Але, калі гаворка ідзе пра
працэдурную строгасць і дакладнасць, тут не было льготнага тарыфу. Справа разглядалася
як любая іншая, праходзячы ўсе этапы ўстаноўленыя правіламі Кангрэгацыі па справах
Кананізацыі. Больш таго, калі я магу выказаць сваё асабістае меркаванне, менавіта
для таго, каб годна ўшанаваць памяць гэтага вялікага Папы, дакументацыя вывучалася
асабліва старанна, каб пазбегнуць любых сумневаў і пераадолець усе цяжкасці", - сказаў
кардынал Амато.