2011-01-15 17:20:47

Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з Неакэтэхуменатам


RealAudioMP3 У панядзелак, 17 студзеня, у 12.00 гадзін у Зале Паўла VI Святы Айцец сустрэнецца з заснавальнікамі Неакатэхуменальнага шляху Кіко Аргуэлло, Кармэн Эрнандэс і айцом Марыё Пеццы, якіх будуць суправаджаць групы вандроўных катэхізатараў, адказных за Шлях ў больш за 120 краінах. Будуць прысутнічаць таксама рэктары 78 духоўных місіянерскіх семінарый “Redemptoris Mater”, рассеяных па ўсім свеце, шматлікія святары, семінарысты і сем'і.

Падчас аўдыенцыі Папа здзейсніць абрад паслання 230 новых сем'яў, якія скіруюцца ў 46 краінаў на пяці кантынентах. Яны далучацца да каля 600 сем'яў у місіі, пасланне якіх здзейснілі ў апошнія 25 гадоў Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI. Святы Айцец інаўгуруе дзейнасць 13 новых груп „missio ad gentes” у Еўропе (Германія, Аўстрыя, Македонія, Францыя, Украіна, Швецыя, Венгрыя) і Венесуэле. Сёння ў розных язычніцкіх і дэхрысціянізаваных месцах дзейнічае ўжо 30 груп „missio ad gentes”, якія накіраваў Бэнэдыкт XVI на працягу апошніх чатырох гадоў.

Папская аўдыенцыя для неакатэхуменату будзе таксама магчымасцю выказаць падзяку за апошнія рашэнні Апостальскай Сталіцы, якія датычыць шляху. Кангрэгацыя Веравучэння ў апошнія дні абвясціла Папскай радзе па справах свецкіх, што пасля ўважлівага вывучэння, катэхезы Неакатэхуменальнага шляху, якія выкарыстоўваюцца групамі катэхізатараў, былі афіцыйна прызнаныя ў якасці "Катэхетычнага даведніка Неакатэхуменальнага шляху", інтэграванага ў многіх аспектах з Катэхізісам Каталіцкага Касцёла.

Папская рада па справах свецкіх падкрэсліла, што такое прызнанне прынесла Неакатэхуменальнаму шляху эклезіяльную бяспеку, надаючы яго прапаведванню істытуцыянальнае вымярэнне і дэманструючы ўсім пастырам Касцёла дактрынальную гарантыю дзейнасці руху.







All the contents on this site are copyrighted ©.