2011-01-14 15:53:21

“Octava Dies” айца Фэдэрыко Ламбардзі


RealAudioMP3 Тыднёвая рубрыка “Octava Dies” Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Фэдэрыко Ламбардзі сёння прысвечана бласлаўлёнаму Яну Паўлу ІІ.

“Пры зацьверджанні Папам Бэнэдыктам ХVI указа аб цудзе, які быў здзейснены праз заступніцтва Слугі Божага Яна Паўла ІІ адкрываецца шлях да яго бэатыфікацыі.- піша ксёндз Ламбардзі. Касцёл прызнае тое, што Караль Вайтыла даў выдатнае сведчанне і прыклад хрысціянскага жыцця, з’яўляецца сябрам і заступнікам, які дапамагае людзям звяртацца да Бога і сустрэць Яго.

Для надзвычайнасці, не з’яўляюцца працы Яна Паўла ІІ, якія прыцягнулі б сёння нашу ўвагу, сколькі духоўная крыніца гэтых прац, вера Папы, яго надзеі і любоў. Яго ўчынкамі трэба захапляцца, таму што з’яўляюцца выразам глыбіні і сапраўднасці яго адносін з Богам, яго любові да Хрыста і да кожнага чалавека, пачынаючы ад бедных і слабых; яго далікатных сыноўскіх адносін з Маці Езуса. Яго памятаем, урэшце, з глыбокай і працяглай медытацыі ў малітве; у яго жаданні святкаваць і абвяшчаць Езуса Збавіцеля і Адкупіцеля чалавецтва, каб зрабіць Яго вядомым і любімым сярод маладых людзьей і ва ўсім свеце; яго памятаем як праводзіў з любоў’ю час з хворымі і церпячымі; як наведваў людзей, якія мелі патрэбу ў харчаванні і справядлівасці; і нарэшце памятаем яго спакойны і сапраўдны вопыт асабістых пакут, хваробы перажыванай ў веры, перад Богам і перад усімі намі. Яго жыццё і ягоны Пантыфікат былі праведзены ад жадання даць свету, у якім ён жыў—свету нашай трагічнай гісторыі ад многіх стагоддзяў- суцяшальную і натхняльную веліч Божай міласэрнасці: менавіта ў гэтым свет мае неабходнасць. Таму слушна атрымаем радасць урачыста святкаваць бэатыфікацыю ў дзень, ў які ён сам хацеў, каб увесь Касцёл накіраваў свой позірк і свае малітвы да гэтай Божай міласэрнасці”- напісаў ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.