2011-01-14 16:03:17

Біскупы з Еўропы і Амерыкі заклікаюць да справядлівага міру на Святой Зямлі


RealAudioMP3 У днях 9-13 студзеня на Святой Зямлі прабывалі біскупы з Еўропы і з Амерыкі, якія пасля заканчэння падарожжа у сваім пасланні напісалі, што ёсць за: “Зняццем абмежаванняў для духавенства і законных асоб, якія прыбываюць да Святой Зямлі; за заканчэннем доўніх перагавораў паміж Апостальскай Сталіцай і Ізраілямі за асягненнем справядлівага міру на гэтай зямлі”.

Яны нагадалі, што ўжо 11 раз яны прыбылі ў гэты рэгіён, “каб паказаць, дзяліцца і абменьвацца вопытамі і надзеямі, любоў’ю і салідарнасцю католікаў сваіх краін адносна Зямлі нашага Збавіцеля, адносна святых месцаў, асабліва адносна людзей, якія складаюць тут супольнасць веруючых”.

Усе хрысціяне, як тыя, што пакліканыя да пабудовы мастоў павінны садзейнічаць дасягненню справядлівага міру для усіх, хто жыве на гэтых землях.

“Нягледзячы на паляпшэнне ў выдаванні віз супрацоўнікам Касцёла” надалей існуюць “абмежаванні ў перамяшчанні духоўных, што ўсё больш і больш ускладняе іх апостальскае служэнне”- з жалем адзначаюць біскупы Еўропы і Амерыкі.

Іерархі таксама зрабілі заклік “да заканчэння працяглых перамоваў паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Ізраіль у справе заключэння Асноўнага Пагаднення”. Выказалі сваю блізкасць да тых “асоб, чые землі былі пашкоджаныя ці экспрапрыіраваны ў выніку будаўніцтва Муру і тых, якія адчуваюць цяжкасці ў раёне Газы”.

Яны звярнуліся таксама да ізраільскіх і палестынскіх лідэраў, каб “зрабілі смелы выбар за справядлівасць і мір”. Справа тычыцца дзеянняў, для дасягнення такога ўрэгулявання канфлікту, які ўлічвае два народы і дзьве дзяржавы, значыць бяспеку і прызнанне Ізраіля і незалежную і суверэнную дзяржаву для палестынцаў”.

У канцы свайго паслання біскупы прынялі рашэнне працягваць перамовы з дыпламатамі і палітыкамі сваіх краін, “каб падзяляць разам з імі праблемы мясцовых хрысціянскіх супольнасцяў”. Важную ролю ў гэтым павінны мець таксама журналісты і супрацоўнікі школаў”- дадалі біскупы. У канцы заклікалі да малітвы, “каб Бог блаславіў народы Святой Зямлі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.