2011-01-14 12:45:50

1 мая 2011 года адбудзецца беатыфікацыя Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 Сёння, 14 студзеня Бэнэдыкт ХVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі Яго Эмінэнцыю кардынала Анджэло Амато, Прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Падчас аўдыенцыі Святы Айцец упаўнаважыў кангрэгацыю апублікаваць указы, якія тычацца цуду праз заступніцтва Слугі Божага папы Яна Паўла ІІ (Kараля Вайтылы), які нарадзіўся ў Вадавіцах (Польшча) 18 мая 1920 г. і памёр 2 красавіка 2005 г.

Папа ўпаўнаважыў апублікаваць дэкрэт аб сапраўднасці цудоўнага аздараўлення французскай законніцы Марыі-Сімоны П’ер Норманд, якое прыпісваецца заступніцтву Яна Паўла ІІ. Гаворка ідзе пра невытлумачальныя з медыцынскага пункту гледжання, раптоўныя знікненнісімптомаў хваробы Паркінсана.

Абрад беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ пройдзе 1 мая 2011 года, у другую нядзелю пасля Вялікадня, Нядзелю Божай Міласэрнасці









All the contents on this site are copyrighted ©.