Кс. Ламбардзі: не існуе ніякага супрацоўніцтва паміж Ватыканам і “Discovery Channel”
Дырэктар Залі Друку
Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі абверг інфармацыю аб супрацоўніцтве Святога
Пасаду і канала “Discovery Channel” у ажыццяўленні шэрагу праграм пад назвай „The
Exorcist Files” (Архівы экзарцыстаў). Дакументальны фільм будзе прысвечаны выпадкам
дэманічнага авалодання.
Па словах кс. Ламбардзі інфармацыя, якая распаўсюджваецца
некаторымі сусветнымі СМІ аб такім супрацоўніцтве і заявы кіраўніка “Discovery Channel”
аб тым, што канал ужо атрымаў згоду Апостальскай Сталіцы на доступ да некаторых ватыканскіх
актаў, не толькі "падманывае", але "перайначвае" рэальнае становішча спраў.
У
заяве для італьянскай газеты "Il Giornale" прадстаўнік Апостальскай Сталіцы абверг
інфармацыю аб тым, што Папская рада па сродках масавай камунікацыі і Ватыканскі тэлевізійны
цэнтр былі ўцягнуты ў гэты праект. "Падобна як не ўдзельнічае ў гэтым Ватыкан і Каталіцкі
Касцёл", - падкрэсліў дырэктар Залі Друку Апостальскай Сталіцы.