2011-01-13 11:02:40

Гаіці: сітуацыя праз год пасля катастрофы вачыма Касцёла


RealAudioMP3 Насельніцтва Гаіці ўжо стаміліся ад галечы, - сказаў арцыбіскуп Луіс Кебро. Старшыня епіскапату Гаіці апісаў рэаліі, у якіх знаходзіцца краіна ў гадавіну трагічнага землятрусу.

Людзі не вераць, што іх заклікі аб дапамозе цікавяць міжнародную супольнасць – сказаў гаіцянскі іерарх. Яны расчараваныя і адчуваюць сябе пакінутымі. У населеных пунктах, пацярпелых ад трагедыі, расце расчараванне і агрэсія. Яе твар можна было назіраць, калі ў снежні мінулага года гаіцяне пачалі вулічныя пратэсты. Затым атакавалі войскі ААН і разбурылі некалькі вуліц. Па словах арцыбіскупа Кебро нявырашанай праблемай з'яўляецца эпідэмія халеры, якая распаўсюджваецца праз забруджванне вады сіламі ААН з Непалу.

Па словах арцыбіскупа ўрад не мае мужнасці, каб супрацьстаяць гэтай праблеме. Старшыня епіскапату заклікаў да праўды і сумленнасці, таму што толькі з такім стаўленнем можна перамагчы шматлікія цяжкасці. Адной з асноўных праблем з'яўляецца палітычная нестабільнасць і адсутнасць урада, здольнага ўзяць справу аднаўлення краіны ў свае рукі. Няма нікога, хто мог бы рацыянальна выкарыстаць фінансавую дапамогу. Па словах арцыбіскупа многія праграмы, з'яўляюцца неадэкватнымі. У дыскусіі аб рэканструкцыі краіны меркаванне Касцёла не разглядаецца, хоць ён добра ведае сітуацыю гаіцян. Існуюць псеўдапамочнікі, якія робяць добры бізнэс на ахвярах катастрофы, замест таго, каб рэальна ім дапамагчы, - адзначае старшыня епіскапату Гаіці.







All the contents on this site are copyrighted ©.