Індыя: у мінулым годзе здзейснена амаль 150 нападаў на хрысціянаў
У 2010 годзе ў Індыі
адбылося 149 нападаў на хрысціянаў, - заявіла ватыканскае місіянерскае інфармацыйнае
агенцтва “FIDES”, спасылаючыся на мясцовую асацыяцыю евангелістаў. У дакладзе гаворыцца,
што акты гвалту, якія здзейснілі індуісцкія экстрэмісты, адбыліся ў 18 індыйскіх штатах.
Індуісцкія групы фанатыкаў, якія з'яўляюцца галоўнымі віноўнікамі гэтых злачынстваў,
працягваюць дзейнічаць бесперашкодна пры агульнай абыякавасці і беспакаранасці. У
некаторых выпадках нават мясцовыя ўлады належаць да індыйскай нацыяналістычнай партыі,
якая публічна бароніць тэрарыстаў.
У дакуменце звяртаецца ўвага на тое, што
выпадкі гвалту супраць хрысціянаў уключаюць напады на людзей, месцы культу, установы,
нават групы вернікаў, сабраных на малітве. Існуюць выпадкі сексуальнага гвалту ў адносінах
да хрысціянскіх жанчын, а таксама запалохванне або прымусовае навяртанне на індуізм.
На думку аўтараў дакумента, асноўнай прычынай усё яшчэ існуючай агрэсіі супраць
паслядоўнікаў Хрыста, з'яўляецца пачуццё беспакаранасці вінаватых у здзяйсненні гэтых
злачынстваў. Акрамя таго, некаторыя сродкі масавай інфармацыі праводзяць часта антыхрысціянскую
прапаганду, узбуджаючы нянавісць на рэлігійнай глебе і заклікаючы да гвалту.