2011-01-12 13:30:34

Лондан: першыя пасвячэнні святароў персанальнага ардынарыята


RealAudioMP3 У суботу, 15 студзеня ў Вестмінстэрскай катэдры арцыбіскуп Вінцэнт Нікалс удзеліць святарскія пасвячэнні былым англіканскім біскупам: Джону Бродхерсту, Эндру Бернхаму і Кейту Ньютану. У заяве старшыні епіскапату Англіі і Уэльса гаворыцца, што найпазней да гэтай даты Апостальская Сталіца абвесціць аб стварэнні персанальнага ардынарыята для Англіі і Уэльса. Гэта будзе першая такога тыпу сруктура ў свеце.

Арцыбіскуп Нікалс падкрэслівае, што гэта будзе гістарычная падзея для каталіцкай супольнасці Англіі і Уэльса, а таксама для паўсюднага Касцёла. "Мы сардэчна вітаем гэтых трох былых англіканскіх біскупаў, а таксама тых, хто жадае разам з імі ўсталяваць поўныя зносіны з Папам і бачнае адзінства з Каталіцкім Касцёлам", - кажа вэстмінстэрскі арцыбіскуп. У той жа час, выказвае сваю павагу да іх "цяжкага духоўнага шляху, пазначанага болем адыходу і нявызначанасцю". Падкрэслівае глыбіню шукаючай малітвы і жаданне, што прыводзіць іх да жыцця ў супольнасці Каталіцкага Касцёла ў адзінстве з Біскупам Рыма. "Гэта вера з'яўляецца агульнай для нас", - падкрэслівае арцыбіскуп Нікалс.

Старшыня епіскапату Англіі і Уэльса выказвае ўдзячнасць за глыбіню адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Англіканскай Царквой, кантэкст якіх заключаюць у сябе суботнія пасвячэнні. Падкрэслівае таксама ролю арцыбіскупа Кентэрберыйскага Роуэна Уільямса, чыё стаўленне паказвае сапраўдны экуменічны дух сярод вучняў Хрыста. Адзначае, што намер Бэнэдыкта XVI у тым, каб ардынарыят служыў больш шырока бачнаму адзінству паміж двума супольнасцямі, паказваючы, як шмат можна дараваць адно аднаму ў агульным служэнні Богу.







All the contents on this site are copyrighted ©.