2011-01-12 15:24:07

Лаос: падчас Божага Нараджэння адбыліся арышты хрысціянаў


RealAudioMP3 Лаоскай паліцыя затрымала ў перыяд Божага Нараджэння 11 хрысціянаў, тры з якіх па-ранейшаму знаходзяцца ў турме. Аб арыштах, якія адбыліся 4 студзеня, паведаміла сёння міжнародная арганізацыя, якая сочыць за захаваннем свабоды веравызнання ў Лаосе – “HRWLRF”. Паводле яе затрыманых абвінавачваюць у "арганізацыі тайных сустрэч".
На самой справе вернікі маліліся на сустрэчы, якая адбывалася з ведама і згоды ўладаў.

Праведзеныя арышты з’яўляюцца прыкладам парушэння рэлігійнай свабоды ў Лаосе. У маі мінулага года арыштаваны зараз пастар Ванна і іншыя мясцовыя хрысціяне некалькі разоў былі заключаны ў турму, знаходзіліся пад ціскам, і нават атрымлівалі пагрозы смяротнай расправы. У той жа час, іх запэўнівалі, што рэпрэсіі спыняцца, калі яны падпішуць дакумент, у якім "адракуцца сваёй веры".

Займаючая 236,8 тыс. кв. км. Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка з 1975 года знаходзіцца пад уладай камуністаў. Хрысціяне складаюць там крыху больш за 2 працэнты. Пратэстантаў розных напрамкаў прыкладна ў два разы больш за католікаў. Каталіцкі Касцёл складаецца з чатырох апостальскіх вікарыятаў, а мясцовыя біскупы ствараюць адзін епіскапат з Камбоджай.







All the contents on this site are copyrighted ©.