2011-01-12 11:50:17

Кс. Ламбардзі аб адкліканні пасла Егіпта пры Ватыкане


RealAudioMP3 “11 студзеня, вечарам, Сакратар па справах адносін Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці прыняў на аўдыенцыі пасла Егіпта пры Ватыкане, спадарыню Ламію Алі Хамада Мэхемар”- паведаміў кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі.

У камюніке паведамляецца, што ў ходзе сустрэчы пасол Егіпта, якая неўзабаве скіруецца ў Каір для кансультацый з егіпецкім міністэрствам замежных спраў, прадставіла заклапочанасць свайго ўраду цяжкасцю актуальнай сітуацыі. Спадарыня Мэхемар атрымала ад арцыбіскупа Мамбэрці інфармацыю і матарыялы, якія могуць быць карыснымі для адэкватнай ацэнкі апошніх выступленняў Святога Айца, асабліва ў дачыненні да свабоды веравызнання і абароны хрысціян на Блізкім Усходзе.

“Падкрэсліўшы, што Святы Пасад падзяляе эмоцыі ўсяго насельніцтва Егіпта, якое пацярпела ад нападу ў Александрыі, арцыбіскуп Мамбэрці запэўніў пасла, што Ватыкан цалкам падзяляе заклапочанасць яе ўрада, “каб пазбегнуць эскалацыі канфліктаў і напружанняў па рэлігійных прычынах” і высока ацэньвае намаганні, якія ён робіць ў гэтым накірунку”- паведаміў кс. Фэдэрыко Ламбардзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.