Арцыбіскуп Фізікелла: Папская рада будзе змагацца з хрысціянафобіяй
З "драматычным ростам
хрысціянафобіі ў Еўропе" будзе змагацца Папская рада па новай евангелізацыі, заявіў
у інтэрв'ю для сённяшняга выдання “L'Osservatore Romano” яе старшыня, арцыбіскуп Рыно
Фізікелла. Таму, падкрэслівае ватыканскі іерарх, дыкастерыя будзе імкнуцца да таго,
каб была прызнанай рэальная, а не скажоная місія Касцёла".
Паводле слоў cтаршыні,
Рада з'яўляецца "сімвалічным завяршэннем дарогі, якую пачаў II Ватыканскагі сабор".
"Паводле ідэі Яна XXIII Сабор павінен быў гаварыць пра Бога сучаснаму свету. У сваім
выступленні на яго адкрыцці, папа Ранкаллі не выпадкова нагадаў, што змест хрысціянскага
паслання ніколі не змяняецца, а калі нешта падлягае зменам, то толькі спосабы перадачы,
каб сучасны свет мог зразумець яго ў поўні", - кажа арцыбіскуп Фізікелла.
Падкрэслівае,
што Папа Ян Павел II быў не толькі аўтарам тэрміну "новая евангелізацыя", але "на
працягу ўсяго свайго пантыфікату ставіў на новую евангелізацыю, якая ў пэўных кантэкстах
ужо пачалася ў вялікіх маштабах".
"Усё гэта, як працяг папскага навучання,
прывяло да прамых вынікаў, сведчаннем якіх з'яўляецца існаванне нашай рады. Бэнэдыкт
XVI заснаваў яе, ставячы задачу рэалізацыі новай евангелізацыі з удзелам епіскапату
ўсяго свету", - заявіў ватыканскі іерарх.
Арцыбіскуп Фізікелла паведаміў,
што рада, узначаленая ім, будзе супрацоўнічаць, у прыватнасці, з Папскімі радамі па
культуры і сродках масавай камунікацыі.