2011-01-11 14:51:10

Японія: Неакатэхуменат можа працягваць сваю місію


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца вырашыла, што Неакатэхуменат можа працягваць сваю місію ў Японіі паведаміла на аснове заяў, зробленых прадстаўнікамі Неакатэхуменальнага шляху, агенцтва AsiaNews. Раней мясцовы епіскапат заклікаў да прыпынення дзейнасці руху на пяць гадоў.

AsiaNews паведамляе, што падчас сустрэчы 13 снежня мінулага года з удзелам Папы, пяць японскіх біскупаў і прадстаўнікі Рымскай курыі вырашылі, што трэба развіваць дыялог Неакатэхуменальнага шляху з біскупамі такім чынам, каб стыль руху больш адпавядаў патрабаванням пастыраў дыяцэзій. У кансультацыях прымалі ўдзел: старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынал Іван Дзіяс, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Уільям Левада і прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынала Антоніа Канісарэс Лёвэра.

Канфлікт неакатэхуменату і епіскапату Японіі трывае доўгі час. Біскупы лічаць, што стыль шляху не ўпісваецца ў мясцовую культуру і пастырскую праграму мясцовага Касцёла. Абвінавачваюць у "сектанцтве" і правакаванні расколаў у парафіях. У сваю чаргу, прадстаўнікі неокатэхуменату звяртаюць увагу на тое, што мясцовы Касцёл кладзе акцэнт на дыялог з іншымі культурамі і рэлігіямі, але мала дэманструе само хрысціянства. У 2009 годзе епіскапат давёў да перанясення звязанай з неакатэхуменатам семінарыі «Redemptoris Mater» з Такамацу ў Рым.

Падчас пасяджэння ў Ватыкане ў сярэдзіне снежня было вырашана, што дыялог паміж японскімі біскупамі і Неакатэхуменальным шляхам будзе праходзіць з удзелам дэлегата, які “з сімпатыяй ставіцца да Руху і паважае праблемы біскупаў”. Акрамя таго, было вырашана, што кожны біскуп перакажа прадстаўнікам неакатэхуменату парады аб тым, як трэба дзейнічаць на тэрыторыі яго дыяцэзіі – паведамляе AsiaNews.







All the contents on this site are copyrighted ©.