2011-01-11 14:11:59

Бэнэдыкт XVI удзеліць біскупскую сакру новым сакратарам Рымскай курыі


RealAudioMP3 У суботу, 5 лютага, Святы Айцец удзеліць біскупскую сакру новым сакратарам Рымскай курыі і двум апостальскім нунцыям - паведамляе агенцтва UCAN. Адзначаецца, што адным з іх будзе сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, паходзячы з Ганконга салезіянін Савіо Хон Тай-фай.

Разам з першым у гісторыі кітайцам, займаючым такі высокі пост у Рымскай курыі, Папа удзеліць сакру новым сакратарам: Кангрэгацыі па справах Духавенства, арцыбіскупу Селсу Морга Іруцубета і Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, арцыбіскупу Марчэла Берталуччы. Акрамя таго, новым нунцыям: арцыбіскупу Антоніо Гвіда Філіпаццы і Эдгару Пенья Паррсэ.

Новы сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, да кампетэнцый якой належыць Касцёл у Кітаі сказаў, што ён лічыць сваім настаўнікам законнага сабрата кардынала Ёзэфа Дзэн Дзэ-к’юна. Кажучы аб становішчы існуючага ў КНР так званага падпольнага Касцёла, арцыбіскуп Хон Тай-фай указаў на неабходнасць праяўляць павагу да католікаў, якія захоўваюць вернасць Святому Айцу і цаніць іх працу. Яшчэ не час прасіць іх далучыцца да афіцыйнага Касцёла з-за праблем, якія звязаны са святарскай адукацыяй або іншымі цяжкасцямі, - лічыць ён. Новы сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў прызнае, што ў дачыненні да мясцовых біскупаў афіцыйнага Касцёла, якія атрымалі біскупскае пасвячэнне без Папскага мандата, ён выступае за прыняцце рашучых мер.

Трэба адзначыць, што суботняе ўдзяленне біскупскай сакры стане трэцім падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.