2011-01-10 14:21:49

Венесуэла: біскупы маюць права ацэньваць з маральнага пункту гледжання дзяржаўную палітыку


RealAudioMP3 Біскупы маюць права даваць маральную ацэнку ў палітычных пытаннях і будуць рабіць гэта заўсёды, калі вымагаюць гэтага правы чалавека. Гэта падкрэсліў старшыня Венесуэльскай Канферэнцыі Біскупаў (CEV) арцыбіскуп Убальда Сантана Сэкуэра, адкрываючы 7 студзеня 95-е пленарнае пасяджэнне епіскапату. Ён выступіў у абарону арцыбіскупа Каракаса кардынала Хорхе Уросы, стаўшага ў апошнія месяцы мэтай нападак з боку ўрадавых функцыянераў за свае крытычныя выказванні аб палітыцы прэзідэнта Уга Чавэса.

Арцыбіскуп паўтарыў абвінавачванні кардынала ў бок ураду, які жадае ўвесці дыктатуру марксізму, антыканстытуцыйныя правы і, такім чынам, выклікаць сацыяльна-эканамічны ўрон. Ён адзначыў, што епіскапат даў поўную падтрымку мітрапаліту сталіцы, падвяргаючы сябе далейшым нападам з боку ўладаў.

Кіраўнік епіскапату звярнуў увагу на шырокую дабрачынную дзейнасць Касцёла ў краіне. Ён зрабіў гэта не выпадкова. Нядаўна Чавэс абвінаваціў Каталіцкі Касцёл у тым, што не дазволіў ужываць сваю маёмасць падчас апошніх паводкаў у Венесуэле. Кіраўнік дзяржавы таксама выкарыстаў гэта стыхійнае бедства, каб атрымаць ад парламента асаблівыя паўнамоцтвы кіравання праз наступныя паўтара гады прэзідэнцкімі ўказамі, якія датычаць не толькі барацьбы з наступствамі паводкі. Парламент, які складаўся з большасці прыхільнікаў Чавэса, зацвердзіў гэта да таго, як у яго склад увайшлі новыя члены, 40 працэнтаў якіх прадстаўляе апазіцыю.







All the contents on this site are copyrighted ©.