2011-01-09 14:01:35

Бэнэдыкт ХVI: хрост пачынае духоўнае жыццё, якое паўнату дасягае дзякуючы Касцёлу


RealAudioMP3 “Хрост пачынае духоўнае жыццё, якое сваю поўню дасягае дзякуючы касцёлу”- сказаў Святы Айцец у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 9 студзеня на Плошчы Святога Пятра. Спасылаючыся да ўшаноўванай сёння Касцёлам урачыстасці Хросту Пана, Папа нагадаў і падкрэсліў важнасць гэтага сакраманту ў жыцці кожнага хрысціяніна.

Дарагія браты і сёстры

Сёння Касцёл ўшаноўвае Хрост Пана, свята, якое заканчывае літургічны перыяд Божага Нараджэння. Гэтая таямніца жыцця Хрыста бачна паказвае, што Яго прыход на зямлю ў целе з’яўляецца глыбокім актам любові паміж Трыма Боскімі Асобамі. Мы можам сказаць, што з гэтага ўрачыстага здарэння творчая, адкупіцельная і асвячальная дзейнасць Найсвятой Тройцы будзе ўсё больш выяўляцца ў публічнай місіі Езуса, у Яго вучэнні, цудах, муках, смерці і ўваскрасенні. Мы чытаем у Эвангеллі паводле Святога Мацьвея, што “ахрысціяўшыся, Езус зараз жа выйшаў з вады і вось расчыніліся Яму нябёсы і ўгледзіў Духа Божага, які зыходзіў як голуб і спускаўся на Яго. І вось голас з неба гаворачы: Гэты ёсць Сын Мой улюблены, Якому спагадаю”( Маць 3. 16-17) Святы Дух “прабывае” ў Сыне і сведчыць аб Яго бостве, у той час як голас Айца, які зыходзіць з неба, выяўляе зносіны любові. “Выснова са сцэны хросту гаворыць нам, што Езус прыняў гэтае сапраўднае “памазанне”, што гэта Ён ёсць чаканым Памазаннікам”, што пацвярджае прарок Ісая: “Вось мой слуга, якога я падтрымліваю, мой выбраннік якога палюбіла маё сэрца” ( Іс.42.1) І сапраўды Мэсія, Сын Найвышэйшага, што выйшаў з водаў Ярдана, пацвярджае адраджэнне ў Духу і адкрывае для ўсіх, хто Яго любіць , магчымасць стаць дзецьмі Бога. Не выпадкова кожны ахрышчаны чалавек набывае характар дзіцяці пачаўшы аб хрысціянскага імя, непаўторнага знаку, што Дух Святы робіць тое, што нараджаецца “новы” чалавек ва ўлонні Касцёла. Бласлаўлёны Антоніё Росміні кажа, што “ахрышчаны зазнае сакрэтнае але магутнае дзеянне, ў імя якога ён узводзіцца ў звышнатуральны парадак, прыходзіць у зносіны з Богам”. Усё гэта здзейснілася сёння раніцай, падчас Эўхарыстыі ў Сікстынскай Капліцы, калі я надзяліў Сакрамант Хросту 21 немаўляці.

Дарагія сябры, Сакрамант Хросту з’яўляецца пачаткам духоўнага жыцця, якое поўнасцю асягаецца ў Касцёле. У адпаведны момант самога хросту, калі касцельная супольнасць моліцца і даручае Богу новае дзіця, бацькі і хросныя прысягаюць прыняць нова ахрышчанага, падтрымліваць яго ў фармацыі і хрысціянскім выхаванні. Гэта вялікая адказнасць. Таму заклікаю ўсіх веруючых да паўторнага адкрыцця прыгажосці быць ахрышчанымі і даваць радаснае сведчанне сваёй веры, таму што нараджае яна добрыя плады і згоду.

Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” святы Айцец сказаў:

“У кантэксце марыянскай малітвы, жадаю асабліва нагадаць вам насельніцтва Гаіці. Год таму назад гэтую краіну наведаў страшны землятрус, ад якога ўзнікла сур’ёзная эпідэмія халеры. Кардынал Робэрт Сараг, Старшыня Папскай рады “Cor Unum” адправіцца сёння ў паездку на Карабскія астравы, каб выказаць маю пастаянную блізкасць як і ўсяго Касцёла да насельніцтва Гаіці”
Святы Айцец прывітаў таксама італьянскіх парламентарыяў, прысутных на Плошчы Святога Пятра. Падзякаваў ім за іхняе заангажаванне ў карысць рэлігійнай свабоды, а разам з імі таксама прысутных коптаў, запэўніваючы іх аб сваёй блізкасці з імі.








All the contents on this site are copyrighted ©.