2011-01-09 13:28:04

Бэнэдыкт ХVI заклікаў парафіі, каб падтрымлівалі сем’і ў іхняй выхаваўчай ролі.


RealAudioMP3 На неабходнасць аказання падрымкі сем’ям парафіямі ў іхнім заданні перадавання веры нагадаў Святы Айцец, надзяляючы сёння 9 студзеня Сакрамант Святога Хросту 21 дзіцяці у Сікстынскай Капліцы. Сярод іх было 13 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак- дзяцей працаўнікоў Ватыкана. Традыцыйна ў нядзелю Хросту Пана Папа прыймае да Касцёла дзяцей працаўнікоў ватыканскіх устаноў.
У гаміліі Бэнэдыкт ХVI сказаў:
“Я рады прывітаць вас, асабліва хросных бацькоў 21 дзіцяці, якія сёння атрымаюць Сакрамант Хросту. Ужо па традыцыі, гэты абрад праходзіць таксама і ў гэтым годзе ў Святой Эўхарыстым, у якой мы святкуем Хрост Пана. Гэта ўрачыстасць, якая пасля першай нядзелі пасля Аб’яўлення Пана, заканчывае Калядны перыяд.
Паводле расказу евангеліста Мацьвея ( 3.13-17) Езус прыбывае з Галілеі да ракі Ярдан, каб ахрыціцца з рук Яна. Трэба памятаць, што Езус устаноўлівае сакраманты і нараджае Касцёл цераз сваю смерць і ўваскрасенне. І таму, калі Ян Хрысціяцель бачыць Езуса, Які ў чарзе разам з грэшнікамі хоча ахрысціцца, здзіўляецца. Прызнаючы ў Ім Месію, Божага Святога, Які без граху, Ян выказвае сваю збянтэжанасць: ён сам хацеў бы быць ахрышчаным Езусам. Але Езус наказвае яму не супраціўляцца, адобрыць гэты акт “дзеля выканання ўсялякае праўды”.
Святы Айцец адзначыў, што ў гэтым выяўленні Езус паказвае, што прыйшоў у свет, каб выконваць волю Таго, хто Яго паслаў, каб выканаць усё, што Айцец Яго прасіў. Быць паслухмяным Айцу, Які наказаў Яму стацца чалавекам. Гэты жэст паказвае, перад усім, хто такі Езус: гэта Сын Божы, праўдзівы Бог як і Айцец; Гэта Той, хто “ўпакорыў Сябе Самога” стаўшыся на падабенства людзей і здаўшыся выглядаць як чалавек, будучы паслухмяным ажно да смерці і то смерці крыжовай” ( Філ. 2,7) Хрост Езуса , памяць якога мы сёння адзначаем, упісваецца ў гэтую логіку пакоры: гэта жэст Таго, хто хоча быць адным з нас ва ўсім, Які граху ня ведаў, разглядаецца як грэшнік” ( Кар 5.21), каб несці на сваіх плячах цяжар віны ўсяго чалавецтва. Гэты акт упакорання, з якім Езус жадае поўнасцю аб’яднацца з Нябесным Айцом выказвае поўную гармонію волі і інтэнцый, якія існуюць паміж асобамі Святой Тройцы. Дзеля гэтага акту любові, Божы Дух праяўляе сябе як голуб і ўказваецца над Езусам і сведчыць аб любові, якая аб’ядноўвае Езуса з Айцом. Голас звышыні сведчыць, што Езус ва ўсім ёсць паслухмяным Айцу і гэтая паслухмянасць ёсць выяўленнем любові паміж імі. Нябесны Айцец адкрыта паказвае ўсяму чалавецтву глыбокія зносіны, якія аб’ядноўваюць Яго з Сынам: “Гэта ёсць Сын Мой ўлюблены, якому спагадаю” ( Мац. 3.17)
Дарагія бацькі, Хрост, які сёння просіце для сваіх дзецей, ўводзіць іх у гэты абмен узаемнай любові, якая існуе ў Богу паміж Айцом і Сынам і Духам Святым. Праз гэты жэст, які я збіраюся зрабіць, выліваецца на іх любоў Бога. Цераз ваду вашыя дзеці ўваходзяць у жыццё Езуса, які памёр на Крыжы, каб вызваліць нас ад граху і ўваскросшы Ён перамог смерць. Такім чынам духоўна занураючыся ў Ягоную смерць і ўваскрасенне, яны вызваляюцца ад першароднага граху і ў іх пачынаецца жыццём ласкі, якая з’яўляецца жыццё самога Уваскрослага Езуса.
Дарагія сябры, даючы нам веру Пан даў нам самае дарагое ў жыцці, значыць самую сапраўдную і самую прыгожую прычыну жыць: ласку, каб мы верылі ў Бога, каб пазналі Ягоную любоў, якою хоча нас збавіць і вызваліць ад зла. Цяпер вы, дарагія бацькі, хросныя просіце Касцёл, каб прыняў гэтых дзяцей да свайго ўлоння, даць ім Сакрамант Хросту. Дарагія бацькі, вашыя дзеці з’яўляюцца каштоўным дарам Пана, які зарэзэрваваў для Сябе іхнія сэрцы, каб напоўніць іх сваёю любоў’ю.
Хрысцячыся гэтыя дзеці атрымліваць дар, нязнішчальную духоўную пячаць, “характар”, які назаўсёды адзначае іхнюю прыналежнасць Пану і робіць іх членамі свайго містычнага цела, якім ёсць Касцёл. Ён, які вітае іх сярод сваіх дзяцей, нясе адказнасць разам з бацькамі і хроснымі, суправаджаць гэтых дзяцей на шляху росту. Супрацоўніцтва паміж хрысціянскай супольнасцю і сям’ёю ёсць у цяперашняй грамадскай сітуацыі, у якой ўстанова сям’і знаходзіцца пад пагрозай з многіх бакоў і сутыкаецца са шматлікімі цяжкасцямі ў сваёй місіі выхавання ў веры, ёсць патрэбным як ніколі.. Паслабленне культурнай стабільнасці і хуткія пераўтварэнні, якім падвяргаецца грамадства, робяць сапраўды вельмі цяжкімі выхаваўчыя задачы . Такім чынам неабходным ёсць тое, каб парафіі імкнуліся ўсё больш падтрымліваць сем’і, малыя хатнія Касцёлы, у іх задачы перадаваць веру.


Сённяшні абрад быў 10 хростам, які надзяліў Бэнэдыкт ХVI ад пачатку свайго пантыфікату, і шостым – ва ўрачыстасць Хросту Пана. У часе дагэтуляшніх цырымоній, якія заўсёды мелі месца ў Сікстынскай Капліцы, гэты сакрамант атрымала з рук Папы 84 дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.