2011-01-08 14:28:23

Турцыя: паслабленне напружанасці ў адносінах Царква-дзяржава


RealAudioMP3 “Гістарычным” акрэсліла агенцтва Asianews візіт намесніка прэм’ер-міністра Турцыі ў праваслаўнага Патрыярха Канстантынопаля Барталамея І. Яны сустрэліся 6 студзеня пасля традыцыйнай цырымоніі блаславенння водаў Мора Мармара
Сустрэча віцэ-прэм’ера Турцыі з Патрыярхам Барталамеям І ўпісалася ў палітыку паслаблення напружанасці, якую пачаў урад Турцыі адносна Праваслаўнай Царквы. Перамовы тычыліся, між іншым, пытання адукацыі і царкоўнакй маёмасці ў святле новага законадаўства аб рэлігійных фундацыях. Пасля сустрэчы намеснік прэм’ер-міністра гаварыў аб “пачатку новай эры”, падкрэсліўшы, што яго ўрад “лічыць сваім абавязкам задаволіць патрэбы грамадзян, якіх прысутнасць на гэтых землях ёсць шматвяковай”. Спасылаючыся да звароту Царкве некаторых маёмасцей канфіскаваных дзяржавай, турэцкі палітык адзначыў, што гэта не падарунак, але патрабаванні справядлівасці, якія былі пацьверджаныя судовымі пастановамі”.
У сваю чаргу Барталамей І назваў закон аб фондах “дэмакратычным адкрыццём і крокам наперад, які набліжае Турцыю да Еўропы”, нават, калі Праваслаўная Царква не зусім задаволеная з новага закону. Пры тым ён нагадаў, што ў 2011 годзе плануе адкрыць тэалагічную школу у Халк, якую 40 гадоў таму закрылі турэцкія ўлады.








All the contents on this site are copyrighted ©.