2011-01-08 14:29:02

Рэлігійныя лідэры Францыі не прызнаюць апраўднання насілля рэлігіяй.


RealAudioMP3
“Як рэлігійныя кіраўнікі мы цвёрда заяўляем, што ніхто не можа выкарыстоўваць рэлігіі, якія мы прадстаўляем, для апраўднання гвалту, падзелаў і нават пагарды да чалавечай асобы”- напісалі члены Канферэнцыі Рэлігійных Лідэраў у Францыі. Яны аднадушна асудзілі нядаўнія напады на хрысціянаў у Багдадзе і ў Александрыі.

Яны адзначылі, што акты насілля, зробленыя ў “імя Бога” супраць вернікаў іншай рэлігіі, раняць не толькі гэтую рэлігію, але і ўсё чалавецтва. Яны адкінулі “рэлігійны аргумент” тых, хто зрабіў замахі. “Мы не хочам, каб рэлігія была інструменталізаваная да любых мэтаў. Хочам быць стваральнікамі міру ў нашай краіне і ва ўсім свеце”- сцвердзілі рэлігійныя кіраўнікі Францыі. Яны яшчэ падкрэслілі, што нянавісць з’яўляецца “смяротнай хваробай” для ўсяго грамадства, і таму трэба сумесна ўзняць выклік братэрства.








All the contents on this site are copyrighted ©.