2011-01-08 14:28:07

Патрыярх Кірыл: Божае Нараджэнне змяніла гісторыю чалавецтва


RealAudioMP3 Вернікі Рускай праваслаўнай царквы перажывалі ноч Божага Нараджэння. Галоўныя ўрачыстасці пад старшынствам Патрыярха Кірыла адбываліся ў Маскве ў катэдральным Саборы Хрыста Збавіцеля.

Перад пачаткам Літургіі кіраўнік рускага праваслаў’я звярнуўся за пасрэдніцтвам тэлебачання да народаў Расіі з Калядным пасланнем. Божае нараджэнне ён акрэсліў, як “падзею, якая змяніла гісторыю чалавецтва. Для свету, які пагружаны у граху, з’явілася надзея. Праз народзіны Збавіцеля сам Бог уцелавіўся ў нашае жыццё і стаў адным з нас. Чалавек атрымаў магчымасць, каб у глыбіні болю, цемры і невуцтва прызываць Яго як свайго Бацьку”.

Патрыярх пажадаў вернікам “умацавання цераз прыняцце Божага блаславення ў падзеях свайго жыцця”.








All the contents on this site are copyrighted ©.