Ганой: кардынал Дыяс заахвоціў жыхароў В’етнама да вернасці Хрысту
У пятніцу 7 студзеня
Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Іван Дыяс адслужыў Святую Імшу
ў Каталіцкім Саборы Ганоі, ў памяць 117 в’етнамскіх мучанікаў. У сваім казанні паклікаў
іх “быць верным Хрысту і Яго Евангеллю ў любым месцы і асяроддзі, аж да гатоўнасці
ахвяраваць сваё жыццё за Яго”. Кардынал Дыяс быў спецыяльным пасланнікам Папы Бэнэдыкта
ХVI на цырымоніі закрыцця Юбілейнага Года. Юбілейны Год у В’етнаме быў звязаны
з 350 гадавінаю стварэння двух першых апостальскіх вікарыятаў і 50 гадавінаю стварэння
Япіскапскай Канферэнцыі Адкрыццё Юбілейнага Года наступіла 23 лістапада 2009 года,
напярэдадні ўрачыстасці в’етнамскіх мучанікаў у парафіі Со Кен, у якой ў 1659 годзе
пачалася евангелізацыя краіны. Святкаванні папярэдзіла працэсія, якая ўвекавечвала
117 мучанікаў, якія аддалі сваё жыццё за веру ў гадах 1625-1886, якіх Папа Ян Павал
ІІ кананізаваў у 1988 годзе. Прыпамінаючы постаць Святога Андрэя Дунг Лак і яго
паплечнікаў, кардынал Іван Дыяс заклікаў хрысціян добрасумленна выконваць абавязкі,
якія Бог даручыў кожнаму з іх, як бацькоў, сыноў і дачок, студэнтаў і гэтак далей. “Дарагія
сябры! Дзе б мы не знаходзіліся, мы таксама павінны добра выконваць нашыя грамадскія
і хрысціянскія абавязкі, нястомна сведчачы нашу любоў і вернасць Езусу Хрысту і Яго
Евангеллю, аж да дару нашага жыцця, аж да прыліцця крыві, так як гэта зрабіў Святы
Андрэй Дунг Лак і яго паплечнікі-мучанікі”- сказаў у в’етнамскай сталіцы кардынал
Іван Дыяс.