2011-01-07 12:09:35

Іран: хрысціянскія місіянеры пад арыштам


RealAudioMP3 Іранскія ўлады арыштавалі групу хрысціянскіх місіянераў у правінцыі Тэгеран і абяцаюць працягваць арышты, - сказаў губернатар сталічнай правінцыі Мортэза Тамаддон. Па дадзеных арганізацыі “Christian Solidarity Worldwide” (Міжнародная хрысціянская салідарнасць) затрыманыя – гэта лідэры і паслядоўнікі евангелікальнай супольнасці.

У заяве для афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва IRNA член ураду не ўзгадвае імён арыштаваных. Таксама не ясна, яны з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі ці іранцамі, або ствараюць змешаную групу. Тамаддон не растлумачыў таксама, што меў на ўвазе, калі назваў рух, да якога належаць затрыманыя, як "анамальны" і "распусны". Ён параўнаў гэтых асоб да талібаў, якія “як паразіты пракраліся ў іслам”. "Ад імя хрысціянства стварылі рух пры падтрымцы Вялікабрытаніі", - дадаў губернатар, падкрэсліўшы, што гэта група дзейнічала ў канспірацыі.

У Іране, здамінаваным праз ісламскіх шыітаў, жыве каля 300 тысяч хрысціян. Большасць з іх належаць да Армянскай Апостальскай Царквы. У гэтай краіне немусульмане маюць тэарэтычную свабоду веравызнання, але пад забаронай знаходзіцца любая місіянерская дзейнасць і празелітызм.

Арганізацыя дапамогі пераследаваным хрысціянам “Open Doors” ставіць Іран на працягу многіх гадоў сярод вядучых краін, у якіх паслядоўнікі Хрыста з'яўляюцца найбольш пераследаванымі. У дакладзе за 2010 год краіна апынулася на другім месцы пасля Паўночнай Карэі.







All the contents on this site are copyrighted ©.