2011-01-07 16:21:57

Праваслаўныя вернікі Беларусі адзначаюць Раство Хрыстова


RealAudioMP3 7 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Раства Хрыстова. Набажэнствы з нагоды ўрачыстасці прайшлі напярэдадні і ў дзень свята ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 6 студзеня 2011 г. прыняў удзел ва ўсяночным чуванні, якое адбылося ў 18 гадзін у мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Вячэрняе набажэнства ў галоўным праваслаўным храме краіны транслявалася па Першым тэлеканале.

Цэнтральным элементам надыходу праваслаўнага Раства з’яўляецца начная літургія, якая ў большасці прыходаў распачалася 7 студзеня апоўначы. Раніцай і на працягу дня ў храмах Беларусі адбываліся святочныя набажэнствы. Сёння у 16.00 ў мінскім кафедральным саборы прайшла святочная вячэрня, на якую па традыцыі былі запрошаны прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламатычнага корпусу.







All the contents on this site are copyrighted ©.