2011-01-07 13:18:49

ЗША: прынамсі палова абвінавачванняў духавенства ў сексуальных злоўжываннях – ілжывыя


RealAudioMP3 Прыкладна палова абвінавачванняў каталіцкага духавенства ў сэксуальных злачынствах адносна непаўналетніх цалкам ілжывыя або моцна перабольшаныя. Гэта вынікае з дакументаў, прадстаўленых адвакатам Дональд Штаерам ў Вышэйшы суд (суд другой інстанцыі) Лос-Анджэлеса ў штаце Каліфорнія. Аб гэтым паведамляе партал TheMediaReport.com.

Дакументацыя, прадстаўленая адвакатам Штаерам уключае ў сябе больш за сто расследаванняў, якія ажыццявіў былы агент ФБР. Абаронца адзначае, што ў многіх выпадках ўдалося даказаць іх неабгрунтаванасць. "Не здзіўляе факт, што абвінавачванні адносна каталіцкіх святароў з’яўляюцца фальшывымі або сумнеўнымі часцей, чым аб гэтым гаворыцца, беручы пад увагу астранамічныя сумы, выплачаныя дыяцэзіямі ў якасці кампенсацыі за апошнія гады", - адзначае шэф узгаданага парталу Дэвід П'ер.

Ніхто не аспрэчвае, што педафілія з'яўляецца страшным злачынствам, асабліва калі здзяйсняецца святарамі. Але многімі яна разглядаецца як курыцы, якая нясе залатыя яйкі. Юрыст Штаер адзначае, што некаторыя абвінавачаныя святары былі падвергнуты выпрабаванням праўды, праведзеным экспертамі, якія штодзённа супрацоўнічаюць з паліцыяй або ФБР. У многіх выпадках выпрабаванні паказалі праўдзівасць заяваў святароў аб невінаватасці. У гэтых выпадках, ён звярнуўся да абвінаваўцаў з просьбай прайсці такія ж выпрабаванні. Ва ўсіх выпадках адказ быў адмоўным. Адвакат Штаер адзначае, што часта пацярпелы бок прызнае сябе ахвярай дамаганняў у выпадку, калі, напрыклад, яго сваякі атрымалі кампенсацыю ад арцыбіскупа або іншых каталіцкіх устаноў.

"Пасля шматлікіх следстваў я заўважыў, што некаторыя гісторый абвінаваўцаў з цягам часу могуць значна змяняцца” – заўважае адвакат.

Дональд Штаер не губляе надзеі на тое, што на тэму дакументацыі, прадстаўленай у Вышэйшы суд Лос-Анджэлеса штату Каліфорнія, трыбунал паставіцца з поўнай аб'ектыўнасцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.