2011-01-07 13:47:22

Егіпет: нунцыятура тлумачыць пазіцыю Апостальскай Сталіцы адносна пераследу хрысьціянаў


RealAudioMP3 Выступленні Бэнэдыкта XVI пасля нападу на копцкую царкву ў Александрыі не маюць на мэце ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы якой кольвечы краіны, але зваротам да ўсіх, прыватных асоб і урадаў, да пашанавання веры і яе практыкавання рознымі рэлігійнымі супольнасцямі і тым самым спрыяць будаўніцтву згоднага і мірнага грамадства, - напісаў у адмысловай ноце апостальскі нунцый у Егіпце арцыбіскуп Майкл Фіцджеральд.

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы спаслаўся на словы Святога Айца, якія Пантыфік прамовіў падчас святой Імшы 1 студзеня, малітвы “Анёл Панскі” 2 студзеня і ў Пасланні на Сусветны дзень міру. Яны выклікалі рэакцыю імама суніцкай мячэці Аль-Азхар у Каіры Ахмеда Аль-Тажжэда, які сказаў пра "недапушчальнасць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Егіпта". Арцыбіскуп Фіцджэральд звяртае ўвагу на тое, што ў словах Папы варта заўважыць, што напад на хрысціянаў мае свае наступствы для ўсяго насельніцтва і заклік каб не адказваць на напад гвалтам.

Нунцый у Егіпце адзначае, што Бэнэдыкт XVI заклікаў людзей не паддавацца знеахвочанню, адмовіцца ад эгаізму і гвалту, падкрэсліў, што не хопіць толькі слваў, але патрэбныя канкрэтныя дзеянні, неабходныя з боку адказных за лёс краіны і дадаў, што кожны чалавек павінен быць напоўнены духам супакою. "У сваім пасланні з нагоды Сусветнага дня міру Святы Айцец не толькі звяртае ўвагу на той факт, што хрысціяне з’яўляюцца групай найбольш пераследуемай за веру, але і бароніць "рэлігію і ўсіх вернікаў" у словах, якія датычаць не толькі хрысціянаў, але і ўсіх рэлігій", - гаворыцца ў дакуменце, падпісаным аррцыбіскупам Фіцджэральдам.

Трэба адзначыць, што нота Апостальскага нунцыя ў Егіпце была станоўча ўспрынята прадстаўнікамі Аль-Азхар.







All the contents on this site are copyrighted ©.