2011-01-06 13:32:47

Бэнэдыкт ХVI: Бог не з’яўляецца канкурэнтам чалавечай свабоды


RealAudioMP3 У чацьвер 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, ў першай палове дня Папа адслужыў Святую Імшу ў Базыліцы Святога Пятра. У гаміліі Святы Айцец спасылаючыся да постаці караля Ірада адзначыў, што “калі чалавек бачыць у Богу саперніка для сваёй свабоды, не можа адкрыцца поўнасцю на крыніцу жыцця і на сапраўдную радасць”. У Базыліцы Святога Пятра сабраліся паломнікі з усяго свету

Дарагія браты і сёстры

Ва ўрачыстасць Абяўлення Пана Касцёл працягвае святкаваць таямніцу нараджэння Езуса Збавіцеля. У прыватнасці сённяшняе свята падкрэслівае прызначэнне і ўсеагульнае значэнне гэтага нараджэння. Стаючыся чалавекам ва ўлонні Марыі Сын Божы прыйшоў не толькі да ізраільскага народу, які прадстаўляюць пастушкі з Бэтлеему, але да ўсяго чалавецтва, якое прадстаўляюць Магі. Былі гэта “людзі, якія шукалі не столькі ключа да расшыфравання будучыні або для атрымання карысці з улады, сколькі як тыя, якія шукалі нешта большага- сапраўднага святла, якое можа паказаць шлях, якім варта ісці праз жыццё”. “Былі гэта людзі, якія былі перакананыя ў тым, што ў стварэнні існуе свайго роду “подпіс” Бога, які чалавек можа паспрабаваць распазнаць.
.
У Евангеллі паводле Мацьвея напісана, што яны прыбыўшы у Ерусалім з Усходу пыталіся: “Дзе народжаны Цар Юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму?”. (мц.2,2)
Магі сустрэлі цара Ірада, чалавека ўлады. Вядома, што ён быў зацікаўлены дзіцяткам пра якога гаварылі Магі; але не з мэтай, каб пакланіцца Яму, але каб забіць Яго. Ірад быў чалавекам улады і ў другім чалавеку бачыць толькі саперніка па барацьбе. У рэшце рэшт, калі добра задумаемся, таксама Бог быў яму сапернікам, нават, асабліва небяспечным канкурэнтам. Ірад выслухаў, сваіх экспертаў са Святога Пісання, словы прарока Міхея, але ягоннай адзінай думкай быў трон. Значыць сам Бог павінен быць адстаронены. Але мы павінны спытаць сябе: можа ёсць нешта з Ірада ў нас? Магчыма таксама і мы бачым Бога, як свайго роду канкурэнта? Можа і мы ёсць сляпымі перад Яго знакамі, глухія на Яго словы, таму што лічым, што Ён абмяжоўвае нашае жыццё? Дарагія браты і сёстры- працягваў Святы Айцец,- калі мы будзем бачыць Бога ў такі спосаб мы будзем незадоволеныя і няшчасныя ў нашым жыцці, таму што мы не дазваляем, каб Ён кіраваў намі, Які з’яўляецца асновай ўсіх рэчаў. Мы павінны адкінуць з нашых розумаў і сэрцаў ідэю саперніцтва; мы павінны адкрыцца на Бога, які ёсць усемагутнаю любоў’ю, Які не адбірае нічога ад нас, не пагражае нам, Які адзіны ў стане прапанаваць нам магчымасць жыць поўняй жыцця, зазнаць сапраўдную радасць.
Магі прыйшлі ў Ерусалім. Над вялікім горадам зорка знікае, больш яе няма. Што гэта значыць? Мудрацы, хочучы яе адшукаць прыбылі ў каралеўскі палац. Але напэўна, са здзіўленнем мусілі сцвердзіць, што гэтае нованароджанае дзіця не знаходзілася ў месцах улады і культуры. Яны зразумелі, што ўлада краіны не дазваляе сустрэцца з гэтым Дзіцём. Зорка прыводзіць іх у Бэтлеем, да маленькага гораду. Іх вядзе сярод бедных, пакорлівых людзей, каб знайсці Караля свету.
Крытэрыі Бога адрозніваюцца ад чалавечых. Бог не праяўляецца ў сіле гэтага свету, але ў пакоры сваей любові, гэтай любові, якая жадае ад нас свабоды, каб прыняць яе дзеля перамены і быць здольнымі прыбыць да Таго, хто ёсць Любоўю. Сіла Бога праяўляецца ў зусім іншы спосаб: у Бэтлееме, дзе мы сустракаем бачную немач Ягонай любові.. там мы павінны ісці і менавіта там мы знойдзем зорку Бога.
У рэшце рэшт для Магаў было неабходным пачуць голас Святога Пісання: толькі яно магло паказаць ім дарогу. Слова Божае ёсць сапраўднай зоркай, якая ахвяроўвае нам Божую праўду. Дарагія браты і сёстры, сказаў на заканчэнне Папа,- пакінем сябе кіраўніцтву зоркі, якою ёсць Слова Божае, прытрымліваймася яго ў нашым жыцці, ідучы з Касцёлам, дзе Слова Божае разбіла свой шацёр. Тады наш шлях будзе заўсёды асветлены святлом, якога ніхто іншы не зможа нам даць. І мы самі станем зоркамі для іншых, адлюстраваннем гэтага святла, якім Хрыстус зазяў на нас








All the contents on this site are copyrighted ©.