2011-01-05 12:55:11

Рым: сёння ў другой палове дня Бэнэдыкт ХVI адведае хворых дзяцей у рымскай клініцы Джэмэллі


Сёння 5 студзеня Святы Айцец адведае дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў клініцы Джэмэллі. Папа не толькі паразмаўляе з маленькімі пацыентамі, іхнімі бацькамі і прадстаўнікамі аховы здароў’я, але перадасць дзецям таксама дары і ласункі. У Італіі ў ноч з 5 на 6 студзеня наймалодшыя атрымлівацюь падарункі з нагоды перыяда Божага Нараджэння.

Падчас свайго візіту Бэнэдыкт ХVI пасвяціць аддзяленне бальніцы, якая служыць дзецям з праблемамі пазваночнікаў, што жывуць у рэгіёне Лацыё і на поўдні Італіі. Папа спыніцца таксама пры інкубатары, дзе на аддзяленні неонаталогіі лечацца дзеці, якія маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі.

У сувязі з гэтым варта нагадаць, што Папа Ян Павал ІІ у жніўні 1992 года, калі быў пацыентам у клініцы Джэмэллі наведаў маладых пацыентаў, якія лячыліся ў гэтай італьянскай бальніцы Каталіцкага універсітэта.








All the contents on this site are copyrighted ©.