2011-01-05 15:11:20

Прызначаны новы прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця


Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага прэфекта Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Ім стаў Мітрапаліт Бразіліі арцыбіскуп Жуан дэ Авіз. З прычыны дасягнення прадугледжанага кананічным правам узросту, Кардынал Франк Радэ, які ўзначальваў ведамства да гэтага часу, склаў паўнамоцтвы .

Арцыбіскуп Жуан дэ Авіз нарадзіўся 24 красавіка 1947 г.
Пасля заканчэння вышэйшай духоўнай семінарыі ў Курытыбе і тэалагічнага аддзялення ў Пальмасе прыняў святарскае пасвячэнне 26 лістапада 1972 г. Затым вучыўся ў Рыме, дзе ў Латэранскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю па дагматычнай тэалогіі. Працаваў у душпастырстве, быў рэктарам вышэйшых духоўных семінарый у Апукаране і Ландрыне. Выкладаў дагматычную тэалогію ў Тэалагічным інстытуце імя Паўла VI у Ландрыне.

6 красавіка 1994 г. быў прызначаны дапаможным біскупам архідыяцэзіі Вікторыя. 12 жніўня 1998 г. стаў ардынарыем дыяцэзіі Понта-Гросса, а 17 ліпеня 2002 г. — Мітрапалітам Марынгі. З’яўляўся арцыбіскупам-мітрапалітам Бразіліі з 28 студзеня 2004 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.