2011-01-05 13:22:18

Каталіцкія біскупы Еўропы і Паўночнай Амерыкі наведаюць Святую Зямлю


RealAudioMP3 Прадстаўнікі Епіскапатаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі наведаюць у днях 9-13 студзеня Ізраіль і Палестынскую Аўтаномію. Асноўнай мэтай візіту з’яўляецца пазнаёміцца з сітуацыяй хрысціян у Святой Зямлі.

У праграме прадбачаныя размовы з Лацінскім Патрыярхам Ерусаліма Фаўдам Твалам, з іншымі кіраўнікамі Касцёлаў у Святой Зямлі і з Апостальскім Нунцыям у Ізраілі, арцыбіскупам Антоніё Франко. Сярод тэмаў, якія будуць абмеркаваныя, уключаны сярод іншага, экуменічны дыялог і пытанне аб рэлігійнай свабодзе ў Ізраілі і ў Палестынскай Аўтаноміі.

Гэта будзе ўжо 11 візіт біскупаў. У 1998 годзе па просьбе Яна Паўла ІІ была створана ў Ерусаліме каардынацыйная група для падтрымкі Касцёла ў Святой Зямлі, якая арганізуе штогадовыя паездкі біскупаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.