2011-01-05 16:09:35

Каталіцкi Касцёл Францыі прысвячае цэлы 2011 год - сям'і


RealAudioMP3 Ініцыятыва «Сям'я 2011» ўключае дэталёва распрацаваную праграму, якая мае на мэце ахапіць усіх членаў найгалаўнейшай ячэйкі грамдства. Задачай ініцыятывы з'яўляецца дыялог з сучаснай культурай, улічваючы новую сітуацыю і змены, якія адбыліся ў сямейным жыцці. Дыскусіі, канцэрты, сумесныя пілігрымкі мусяць выявiць моц і слабасць сучаснай сям'і, дадуць магчымасць ацаніць уклад сям'і ў грамадствa і нанова адкрыць актуальнасць хрысціянскага Дабравешчання для сям'і як хатняга Касцёла.

Прадугледжаны розныя сустрэчы дыяцазального, рэгіянальнага і нацыянальнага узроўняў, прысвечаныя грамадскай ролі сям'і як першай прасторы салідарнасці.

На кастрычнік запланаваны з'езд сямейных асацыяцый і пілігрымка французскіх каталіцкіх сем'яў у нацыянальны санктуарый ў Лурдзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.