2011-01-05 13:22:05

Кардынал Тарксан: замах у Александрыі з’яўляецца небяспечнай праявай рэлігійнай неталерантнасці


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” у інтэрв’ю для ватыканскае газеты “Л’Оссэрваторэ Романо” сказаў “існуе небяспека таго, што масакра ў Алекандрыі можа быць прызнана як непрадказальны акт тэрарызму. Але ж так не ёсць. Гэта небяспечная праява рэлігійнай неталерантнасці: у першую чаргу супраць хрысціян, але таксама і супраць жыхароў Ягіпета”. “Дзяржава павінна абараняць сваіх грамадзян, не можа сабе дазволіць, каб жылі ў страху, без абароны.”.
Спасылаючыся да паслання Папы Бэнэдыкта ХVI на сёлетні Сусветны дзень міру, у якім Святы Айцец нагадвае пра важнасць рэлігійнай свабоды для міру, кардынал Турксан лічыць, што «свет здаецца быць мучаны Богам. Гэта свет, які хацеў бы як мага хутчэй аддаліцца ад Бога. Свет, які не ў стане любіць. Свет, дзе чалавек баіцца другога чалавека, і таксама таго, што разглядае як пагрозу, таго, што можа перашкодзіць яго планам. Расце пачуццё няўпэўненасці, бездапаможнасці перад самым злом. Рэлігія з'яўляецца тым станоўчым памерам, для якога няма месца ў свеце»- сказаў старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax».








All the contents on this site are copyrighted ©.