“Л’Оссэрваторэ Романо”: праліццё крыві нявінных людзей з’яўляецца злачынствам супраць
Бога
Галоўны рэдактар ватыканскае
газеты “Л’Оссэрваторэ Романо” ў апошнім ейным выпуску дае каментарый адносна замаха
на Копцкі Касцёл у Александрыі. Ён піша: “На гэты раз здаецца, што напады на хрысціян,
якія павялічваюцца ў розных рэгіёнах свету, прыцягнулі ўвагу міжнародных сродкаў
масавай інфармацый, якія як правіла не ўражлівыя на гэтыя тэмы. Па крайняй меры ад
трох гадоў высокія дастойнікі Апостальскай Сталіцы і Каталіцкага Касцёла перасцерагаюць
перад хрысціянафобіяй. Гэта з’ява, якая на жаль узмацняецца і заслугоўвае на пераадольванне,
як ісламафобія і антысэмітызм, як ужо адзначыў ужо 10 студзеня 2008 года на канферэнцыі
ў Рыме, арцыбіскуп Дамінік Мамберці, кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.
Галоўны
рэдактар газеты “Оссэрваторэ Романо” адзначае, што ў пасланні на сёлетні Сусветны
дзень міру, Бэнэдыкт ХVI напісаў, што хрысціяне ў цяперашні час з’яўляюцца рэлігійнай
групай, якая церпіць найбольш сур’ёзныя пераследаванні. Гэтыя словы не сустрэліся
з вялікай цікавасцю масс-медыяў.
Рэдактар В’ян з задавальненнем адзначае,
што пасля замаху ў Александрыі “галасы салідарнасці і разважнасці мусульманаў, юдэяў
і хрысціян былі чутнымі з розных частак свету і гэта напаўняе нас надзеяй”. Таму
што “праліццё крыві веруючых і кожнай чалавечай істоты зневажае Бога”.