2011-01-04 16:03:48

“Другі Ватыканскі Сабор - компас ІІІ тысячагоддзя”. Выпуск 9


RealAudioMP3 Мы працянваем цыкл разважанняў аб Другім Ватыканскім Саборы, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё нанава скарбаў Сабору і яго актуальнасці ў наш час.
Канстытуцыя “Gaudium et spes” хацела адзначыць як і Другі Ватыканскі Сабор “разуменне прысутнасці і дзейнасці Касцёла ў сучасным свеце”.( n.2) Улічваючы ключавыя моманты сустрэчы паміж Касцёлам і грамадствам, Канстытуцыя ставіць на першым месцы сям’ю ў якой “дабро асобы, чалавечага і хрысціянскага грамадства цесна звязана са здаровай сітуацый шлюбнай і сямейнай супольнасці”.

Сёння вядзецца шмат дыскусій аб розных сімптомах крызісу ў Касцёле. У гэтым кантэксце пытанне , якое найчасцей падымаецца тычыцца статусу святароў. Гэта самазразумела, што добры пастыр мае вялікі ўплыў на хрысціянскую супольнасць. І таксама праўда, што крызіс Касцёла, паменшанне пакліканняў да святарства з’яўляецца вынікам крызісу каталіцкай сям’і.

Аналізы прадстаўленыя ў ходзе прац Сабору і якія тычыліся слабасці сям”і, на жаль, ў цяперашні час яшчэ больш актуальныя чым 45 гадоў таму назад. “Аднак не ўсюды годнасць гэтага інстытута ззяе аднолькавым бляскам,-чытаем у Канстытуцыі “Gaudium et spes”,- паколькі яго азмрочвае палігамія, пошасць разводаў, г.зв. свабодная любоў і іншыя скажэнні. Больш за тое, сужэнская любоў вельмі часта прафануецца праз эгаізм, геданізм і недазволеныя метады кантрацэпцыі. Акрамя таго, сённяшнія эканамічныя, сацыяльна-псіхалагічныя і палітычныя ўмовы ўводзяць у сям’ю немалыя парушэнні.” ( нр. 47). Ян Павал ІІ у лісце “Novo millennio ineunte” сказаў, што ў дачыненні да сям’і “Касцёл не можа паддацца ціскам нейкай культуры, хаця яна і распаўсюджана і часам баявая”.

Другі Ватыканскі Сабор заклікае ўсіх хрысціянаў заангажавацца ў абарону сям’і “праз сведчанне ўласнага жыцця і праз гарманічнае супрацоўніцтва з людзьмі добрай волі.”( нр.52). Касцёл больш чым калі-небудзь мае патрэбу ў мужчынах і жанчынах, якія разумна адказваць на гэты заклік. Сапраўды, сям’я павінна стаць асноўнай перспектывай экумэнізму і дыялогу паміж рэлігіямі.








All the contents on this site are copyrighted ©.