2011-01-04 15:58:19

Інтэнцыі Папы Бэнэдыкта XVI на студзень


RealAudioMP3 Кожны месяц Біскуп Рыма накіроўвае каталіцкім вернікам тэмы сваіх дзвюх інтэнцый - адну агульную і адну місіянерскую.
Місіянерская інтэнцыя студзеня 2011: "Каб хрысціяне маглі асягнуць поўнага адзінства, сведчачы ўсяму роду чалавечаму аб усеагульным бацькоўстве Бога ".
Агульная інтэнцыя абвяшчае: "Каб прыродныя багацці беражліва захоўваліся і былі даступныя ўсім, як каштоўны дар Бога людзям ".
Бенедыкт XVI просіць вернікаў маліцца ў студзені аб тым, каб да прыродных багаццяў ставіліся беражліва і рабілі ўсё магчымае. каб народы мелі доступ да таго, што ёсць агульным каштоўным дарам Бога ўсім людзям. Пра гэта гаворыцца i ў спецыяльным Папскім пасланні, накіраваным членам руху апостальства малітвы, які налічвае ў сваіх шэрагах каля 50 мільёнаў чалавек на пяці кантынентах.










All the contents on this site are copyrighted ©.