Біскупская Канферэнцыя Літвы абвясціла 2011 Годам Божae Міласэрнасці
Iерархі cуседняй з
Беларуссю краіны такім чынам імкнуцца паглыбіць у верных ўсведамленне дару Божай міласэрнасці.
Мяркуецца якнайбольш распаўсюдзіць выказванні і малюнкі Міласэрнага Eзуса. На
працягу года адбудуцца набажэнствы і паломніцтвы да Санктуарыя Божай Міласэрнасці
ў сталіцы краіны - Вільнюсе, дзе ў свой час служыла Апосталка Божай Міласэрнасці
- cвятая Фаўстына Кавальска. У санктуарыі захоўваецца вобраз Збавіцеля, намаляваны
Яўгенам Казіміраўскім ў 1934 годзе па просьбе сястры Фаўстыны. Копіі гэтай выявы будуць
распаўсюджаны ва ўсіх парафіях краіны. Першага мая ў Вільні адбудзецца Нацыянальны
Кангрэс Божай Міласэрнасці.