2011-01-04 15:54:17

"Homo caritatis". Энцыкліка Яна Паўла ІІ “Centesimus annus”


У сённяшняй праграме мы паразмаўляем аб апошняй сацыяльнай энцыкліцы Святога Айца Яна Паўла ІІ, якая называецца “Centesimus annus” (“Соты год”). Гэтая энцыклікка з’явілася ў сотую гадавіну энцыкліцы Папы Льва ХІІІ “Rerum novarum” (“Новыя рэчы”). Нагадаю вам, што ў мінулых праграмых мы ўжо размаўлялі аб двух энцыкліках Яна Паўла ІІ: аб энцыкліцы “Laborem exercens” (“Выконваючы працу”), прысвечанай годнасці чалавечай працы, а таксама аб энцыкліцы “Sollicitudo rei socialis” (“З клопатам аб сацыяльным дабрабыце”), прысвечанай праблемам развіцця і салідарнасці. Трэцяя энцыкліка Вялікага Папы “Centesimus annus” прысвечана тым пераменам якія адбыліся ў свеце пасля падзення камуністычных рэжымаў у Еўропе.

Вельмі сімвалічна тое, што ў энцыкліцы “Centesimus annus”, якая з’явілася праз сто год пасля “Rerum novarum”, Ян Павел ІІ аналізаваў свет пасля падзення камыністычных рэжымаў. Менавіта сто гадоў таму, Леў ХІІІ звярнуў увагу на небяспеку сацыялістычнай ідэалогіі, яе памылках і яе магчымых наступствах для чалавека. Леў ХІІІ звяртаў увагу яшчэ ў 1891 годзе на антрапалігічную памылку сацыялізму, які хацеў абмежаваць чалавека толькі матэрыялістычным, зямным вымярэннем яго асобы, а таксама на памылковасць прапанаванай сацыяльнай сістэмай адносіў, якая грунтавалася на класавай барацьбе і татальным кантролем у грамадстве і эканоміцы. Аднак крах сацыялістычнай сістэмы не азначае аўтаматычнае прызнанне “правільнасці” капіталістычнай сістэмы. Яна якраз можа быць прымальнай у сувязі з этычнымі прынцыпамі, т.е. у той меры, якая не дазваляе капіталізму стацца матэрыялістычнай ідэалогіяй. Таму святы Айцец кажа, аб правільнасці і прымальнасці не капіталізму, але рыначнай эканоміцы, ці свабоднай эканоміцы, якая сапраўды аказалася больш эфектыўнай чым камандна-адміністратыўная эканоміка.

Адсюль, паважаныя сябры, бачны клопат Яна Паўла ІІ аб поўным развіцці чалавека, развіцці якое закранае ўсе сферы яго дзейнасці. Эканоміка, прапанаваная капіталістычнай сістэмай можа служыць для забеспячэння неабходных патрэбаў чалавека, але не можа абмяжоўваць яго, пагражаць яго правам, ці дамініраваць над чалавека. Менавіта такім яе бачыць сацыяльнае навучанне Касцёла.

Яшчэ адна частка энцыклікі прысвечана гістрарычнаму 1989 году, году ў якім пачалося падзенне таталітарных рэжымаў ў Еўропе. Папа пры гэтым адзначыў важную ролю хрысціян, якія актыўна удзельнічалі ў мірным супраціве рэпрэсіўным урадам, якія парушалі правы чалавека і прыніжалі культуры народаў. Але таксама Папа звяртнуў увагу на тыя праблемы, якія могуць узнікнуць пасля падзення камуністычных рэжымаў, а менавіта, на магчымае вяртанне да таталітарызму і аўтарытарных рэжымаў, на рост спажывецкіх тэндэнцый у грамадстве, а таксама ўзрастанне новых формаў рэлігійнага і ідэалагічнага фундаменталізму.

Асаблівая увага Пантыфіка была засяроджана на другой небяспечнай тэндэнцыі, а менавіта спажывецкі ладзе жыцця, не годным і нават шкодным для фізічнага і духоўнага здароўя чалавека. Ян Павел ІІ кажа аб агрэсіўным, наступальніцкім характары спажывецтва, які выражаецца ў празмернай прапагандзе спажывецкіх каштоўнасцяў, якая вядзецца дзеля дасягнення пэўных выгад і асэнсаванага разпальвання чалавечых інстынктаў.

Са спажывецтвам звязана яшчэ адна праблема аб якой кажа Ян Павел ІІ у сваёй энцыкліцы “Centesimus annus” (“Соты год”), гэта паўсюдная страта сэнсу жыцця. Папа звязвае гэта з імкненнем людзей не да духоўнага дасканалення, але да набыцця матэрыяльных рэчаў. Такая хвароба характэрна для тых грамадстваў у якіх вельмі хутка развіваецца эканоміка. У такіх умовах чалавек губляе здольнасць разпазнаваць і абмяжоўваць свае патрэбнасці, у выніку чаго людзі шкодзяць самім сабе і іншым. Шкодзяць людзі менавіта таму, што трапляюць пад уплыў шкодных звычак, які разбураюць іх духоўнае і фізычнае здароўе, разбураюць сем’і і прыводзяць да заняпаду ўсяго грамадскага жыцця. Менавіта неабмежаваная прага валодання матэрыяльнымі дабротамі, нічым не стрыманая і не абмежаваная прынцыпамі справядлівасці і агульнага дабра, ляжыць у аснове многіх канфліктаў у сферы грамадска-палітычнага жыцця, і можа прывесці да гібелі чалавецтва.

Яшчэ адна небяспека, на якую звяртае ўвагу Пантыфік, гэта праблема экалогіі. Папа указвае на сувяз паміж экалагічнымі праблемамі і спажывецтвам, тэхнічным прагрэсам, з-за якога чалавек перастае звяртаць увагу на тыя сродкі, якія ён ужывае для дасягнення большых матэрыяльных дабротаў.

Нарэшце трэцяя праблема якую закранае Папа і якая пагражае сучаснаму чалавеку, гэта свядомае адмаўленне ад універсальных маральных каштоўнасцяў. Чалавек можа жыць у згодзе з самім сабой і асяродзем, толькі праз шчырую самааддачу, якая магчыма толькі тады, калі чалавек будзе засяроджвацца разважаючы над сабой, што магчыма дзякуючы “характэрнай для чалавека здольнасці да трансцэндэнтнасці”. Чалавек, які не здольны жыць “у згодзе з праўдай аб Богу і аб самім сабе” становіцца стварыцелем сапраўднай цывілізацыі смерці, кажа Папа.

Таму, першай умовай абнаўлення грамадства пасля супрацьстаяння двух блокаў і тых наступстваў, якія яны прынеслі людзям, з’яўляецца адкрыццё праўды аб Богу і аб чалавеку, ва ўсёй яго паўнаце. Адсюль паходзіць і місія Касцёла сёння: адкрыць гэтую праўду.

Паважаныя слухачы, у наступнай праграме, мы пагаворым аб апошняй сацыяльнай энцыкліцы якую напісаў Папа Бэнэдыкт XVI і якая называецца “Caritas in veritate” (“Любоў у праўдзе”) . Гэтая энцыкліка з’яўляецца дапаўненнем папярэдняга сацыяльнага навучання Касцёла, якое працягвае абнаўляцца адказваючы на актуальныя праблемы свайго часу. Галоўная тэма гэтай энцыкліцы палягае ў пошуку праўды, пазнанне якой магчыма толькі праз любоў.

Да сустрэчы ў наступны аўторак! Пахвалёны Езус Хрыстус!








All the contents on this site are copyrighted ©.