2011-01-03 14:20:42

У новым годзе пачнецца падрыхтоўка для занясення Вавілона ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


RealAudioMP3 ЗША вылучаць 2 мільёны долараў на рэстаўрацыю архітэктурнай спадчыны Ірака, дзе з 2003 года вялі поўнамаштабную вайну.
З XVIII да IV стагоддзе да Раства Хрыстова Вавілон быў адным з самых вялікіх гарадоў. Разьмяшчаўся на поўдні Месапатаміі і быў сталіцай імперый каралёў Хамурапі і Навухаданосара, пра якіх апавядае Стары Запавет.

"Вароты Іштар, узведзеныя ў VI стагоддзі да Раства Хрыстова, з'яўляюцца адным з помнікаў архітэктуры старажытнага Вавілона ў сучасным Іраку, на захаванне і рэстаўрацыю якіх будуць выдзелены 2 мільёны долараў з адмысловага Фонду паслоў ЗША па захаванні культурных каштоўнасцяў. Заснаваны Кангрэсам дзесяць гадоў таму, фонд павінен падтрымаць 645 праектаў па ўсім свеце і прадэманстраваць павагу з боку ЗША да культурнай спадчыны іншых краін ", - гаворыцца ў паведамленні дзярждэпартамента.

Як гаворыцца ў навуковым дакладзе, з красавіка 2003 года па снежань 2004 Вавілонскі археалагічны комплекс выкарыстоўваўся кааліцыйнымі сіламі на чале з ЗША ў якасці ваеннай базы. У дакладзе ўказваецца, што ў выніку бяздумных дзеянняў вайскоўцаў, Вавілону быў нанесены сур'ёзны ўрон, выкліканы "рытьем канаў, выманнем, перамяшчэннем і выраўноўваннем грунта". Сярод найбольш пацярпелых асноўных збудаванняў апынуліся знакамітыя вароты Іштар і Шлях працэсіі.

Па ацэнцы, падрыхтаванай славутым Брытанскім музеем, "гэта ўсё роўна, што ўзвесці ваенны лагер вакол Вялікай Піраміды ў Егіпце або вакол Стоўн-хэнджа ў Англіі".

У дакладзe адзначаецца таксама, што часткова шкода Вавілону была нанесена і ў выніку будаўніцтва палаца для Садама Хусэйна ў 1978-1987 гадах.
У ходзе вайны 2003 года археалагічны комплекс быў разрабаваны, прадметы старажытнасці раскрадалі марадзёрамі. Шматлікія экспанаты музеяў Навухаданосара і Хамурапі, каштоўнасці Вавілонскай бібліятэкі і архіва былі параскраданая і знішчаныя. Толькі ў 2005 годзе комплекс быў вернуты дзяржаўнаму савету па старажытнасці і культурнай спадчыны Ірака.
Заключны даклад, заснаваны на ацэнках вядучых сусветных экспертаў у сферы гісторыі і археалогіі, таксама змяшчае пералік рэкамендацый, сярод якіх - падрыхтоўка для занясення Вавілона ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.







All the contents on this site are copyrighted ©.