2011-01-03 14:20:58

Зліццё дзвюх праваслаўных рускіх дыяцэзій на нямецкай зямлі пакуль немагчыма


RealAudioMP3 Y Мюнхене Архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк (РПЦЗ) у кафедральным саборы свв. навамучанікаў і вызнаўцаў Расейскіх адказаў на пытанні ўдзельнікаў адкрытага праваслаўнага семінара.

Aдносна дасягнутага адзінства Рускай Праваслаўнай Царквы і, як следства, чаканага зліцця дзвюх рускіх дыяцэзій на нямецкай зямлі, архіепіскап Марк адзначыў, што ў цяперашні час аб'яднанне на тэрыторыі Германіі двух дыяцэзій ў адну немагчыма. Іерарх РПЦ Замежжа лічыць, што валявое рашэнне гэтага пытання было б зусім недарэчным.

Варта адзначыць, што два гады таму выказваньні архіепіскапа Марка на гэты конт былі больш аптымістычнымі. Так, у адным з інтэрв'ю рускай праграме Берлінскага радыё ён заявіў, што аб'яднаўчы працэс дыяцэзій будзе «натуральным і непазбежным».

У апошні час нарады пастыраў двух дыяцэзій не праводзяцца, зведзены да мінімуму і сумесныя мерапрыемствы прыходаў і парафіянаў абедзвюх дыяцэзій.

Архіепіскап Марк, які курыруе ад Сінода РПЦЗ стан спраў у Святой Зямлі, таксама адказаў і на пытанне аб магчымасці адкрыцця там мужчынскага манастыра.
«У нас, як вядома, быў у Хэўроне мужчынскі манастыр ... Але сёння мы не плануем адкрыцця ў Святой Зямлі новага манастыра. І без гэтага там ёсць пустуючыя манастыры. Так што чакаем усіх жадаючых! "-звярнуўся да прысутных кіруючы архірэй Берлінскай-Германскай епархіі РПЦЗ.







All the contents on this site are copyrighted ©.