2011-01-03 14:19:31

Ватыкан абвяргае крытыку Вярхоўнага імама Аль-Азхар


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца рашуча абвяргнула заяву Ахмеда аль-Таўэба, вялікага сунніцкага імама ўніверсытэта Аль-Азгар у Каіры, закідаючы Бэнэдыкту ХVI як “недарушчальнае ўмяшанне” ва ўнутраныя справы Ягіпта. Справа ідзе пра словы Папы, з якімі ён звярнуўся да сусветных лідэраў, каб яны абаранялі хрысціянаў, пасля замаху на копцкі Касцёл у Александрыі.

“Святы Айцец гаварыў, самазразумела, аб салідарнасці з копцкай супольнасцю, якой быу нанесены так сур’ёзны удар, але выказаў таксама занепакоенасць і турботу пра ўсіх жыхароў краіны, як хрысціян так і мусульманаў”- сказаў ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі. Прэсавы прадстаўнік Ватыкана адзначыў, што цяжка гэтае высказванне Папы, якое заклікала да адмовы ад гвалту разглядаць як умяшанне ва ўнутраныя справы краіны. Ён падкрэсліў, што Апостальская Сталіца ёсць занепакоена з прычыны гвалту, які зазнаюць хрысціяне, што не азначае, аднак, жадання звесці да мінімуму ці апраўдання насілля ў дачыненні да паслядоўнікаў іншых рэлігій.

Журналіст газеты “Іль Джорнале” Андрэа Торнэллі адзначае, што Папа Бэнэдкт ХVI ніколі так выразна не гаварыў, як учора, аб “стратэгіі гвалту адносна хрысціян”. У гэтым кантэксце ён разумее аб’яўленне аб скліканні ў месяцы кастрычніку, у Асізі, Італія, сустрэчы рэлігійных лідэраў, каб “урачыста аднавіць заангажаванне ўсіх рэлігій жыць сваёй верай ў якасці паслугі для справы міру”. Далей ён нагадвае, што папярэднія сустрэчы у Асізі былі звязаны з надзвычайнымі пагрозамі для міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.